Каваленка ўжо 6 дзён галадае ў турме. Сувязі зь ім няма

2014 2014-12-31T10:11:45+0300 2014-12-31T10:12:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-siaghej-vic-sud-1.jpg
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Актывіст Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка, асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, галадае шосты дзень. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла яго жонкаАлена Каваленка.

«Ужо 6 дзён галадае. Больш я нічога ня ведаю. Зь ім няма ніякай сувязі. Калі тэлефаную ў ІЧУ, кажуць, што ўсё яшчэ галадае», — сказала Каваленка.

Паводле Алены Каваленкі, муж галадае супраць незаконнага затрыманьня:

«Ён быў незаконна затрыманьня затрыманы, літаральна на прыступках дома. Нельга ж так людзей ні за што ні пра што хапаць на вуліцы, а потым хлусіць у судзе. Гэта зусім ужо супрацьзаконна».

39-гадовы Сяргей Каваленка з 2013 года вучыцца ў Польшчы і тыдзень таму прыехаў дадому на вакацыі. Ён быў затрыманы 24 сьнежня неўзабаве пасьля таго, як на шматпавярховым доме ў цэнтры Віцебска быў вывешаны вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.

27 сьнежня судзьдзя Першамайскага раёну Віцебска Андрэй Прэйспрыгаварыў Каваленку да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Каваленка адбывае пакараньне ў ізалятары часовага ўтрыманьня Віцебска. Ён павінен вызваліцца 3 студзеня прыкладна ў 17.00.

Тры гады таму Каваленку судзілі за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на галоўнай навагодняй ялінцы Віцебска. У месцах пазбаўленьня волі ён абвясьціў галадоўку, якая доўжылася каля двух месяцаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international