Салігорск: забарона пікета да Дня правоў чалавека абскарджваецца ў судзе

2014 2014-12-30T17:28:12+0300 2014-12-30T17:28:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marhotka_100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў у суд Салігорскага раёна скаргу на забарону мясцовымі чыноўнікамі пікета да Дня правоў чалавека. Перад гэтым спадар Мархотка звяртаўся ў пракуратуру, але тая спроба не прынесла плёну.

У сваёй скарзе ў суд правабаронца адзначае, што падставай для забароны пікетавання стала ўласнае рашэнне Салігорскага райвыканкама ад 07.10.2004г. №700 “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных здарэнняў і захаванні законнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў”. Тэкст гэтага рашэння чыноўнікі з невядомых прычын дагэтуль адмаўляюцца рассакрэціць. Зрэшты, парадак правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў у Беларусі рэгулюецца не выканкамаўскімі таямнічымі рашэннямі, а адпаведным законам “Аб масавых мерапрыемствах”. Вось толькі ў атрыманым праваабаронцам ад уладаў адказе аніякіх спасылак на закон няма, як няма ў ім хоць якіх-небудзь довадаў і аргементаў з высновай пра неабходнасць забароны пікета.

Апелюючы да айчыннага заканадаўства, Канстытуцыі і ратыфікаванага Беларуссю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Леанід Махотка просіць суд адмяніць рашэнне Салігорскага райвыканкама аб забароне пікета да Дня правоў чалавека. Таксама спадар Махотка просіць суд абавязаць мясцовых чыноўнікаў узгадніць новую прымальную дату правядзення пікетавання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international