"Кухня TV": Новы наступ на свабоду слова ў Беларусі

2014 2014-12-29T23:08:00+0300 2015-01-03T15:31:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kuhnia_smi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кухня ТV: Абмеркаванне паправак у Закон аб СМІ

Кухня ТV: Абмеркаванне паправак у Закон аб СМІ

У чарговым выпуску праваабарончага відэапраекта с намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі абмяркоўваюць прынятыя парламентам Беларусі папраўкі ў "Закон аб СМІ".

Нагадаем, пытанне пра ўнясенне зменаў у дзеючае беларускае заканадаўства аб сродках масавай инфармацыі разглядалася без удзелу прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці, нягледзячы на папярэдняе даручэнне адміністрацыі прэзідэнта правесці "абмеркаванне з удзелам грамадства, зацікаўленых органаў і арганізацый".

Кіраўніцтва "Беларускай асацыяцыі журналістаў" на наступны ж дзень пасля тэрміновага прыняцця паправак у "Закон аб СМІ" выказалі меркаванне, што ўсе змены накіраваныя на ўзмацненне дзяржаўнага кантролю інфармацыйнай сферы.

Гэты выпуск праваабарончай праграмы запісаны, калі прыняты дакумент стаў даступны, а многія незалежныя сайты блакаваныя.

Глядзець таксама:

“Кухня TV”: Абмеркаванне праблем пенітэнцыярнай сістэмы ў Беларусі 

“Кухня TV”: Абмеркаванне законапраекта «Аб альтэрнатыўнай службе»

 

"Кухня TV": Новы наступ на свабоду слова ў Беларусі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international