Уладзіміру Шылу вярнулі кампутарную тэхніку

2014 2014-12-29T11:02:45+0300 2014-12-29T15:19:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kryminalnajasprava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскаму актывісту Уладзіміру Шылу вярнулі кампутарную тэхніку, вынятую пад час агляду яго дома ў верасні ў межах праверкі па так званай “справе аб распаўсюдзе парнагарфічных матэрыялаў”. Ніякіх незаконных матэрыялаў на кампутары і мадэме супрацоўнікай міліцыі за гэты час так і не выявілі.

Зрэшты, супрацоўнікаў міліцыі больш цікавіла месцазнаходжанне Івана Шылы: вядомага ў горадзе маладафронаўца супрацоўнікі міліцыі хочуць дапытаць ў якасці сведкі па ўсё той жа “порнасправе”. Па словах Уладзіміра Шылы, пра абазнанасць у “справе аб распаўсюдзе парнагарфічных матэрыялаў” міліцыянтцы цікавіліся і ў яго. Таксама грамадскаму дзеячу давялося ў пісьмовым выглядзе пацьвердзіць факт знаходжання яго сына на вучобе ў Польшчы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international