Суд над кнігарняй «Логвінаў» пачнецца 5 студзеня

2014 2014-12-29T10:26:51+0300 2014-12-29T10:26:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logvinau.gif

Суд над кнігарняй «Логвінаў» пройдзе 5 студзеня ў Эканамічным судзе (Мінск, вул.Акадэмічная 15, корпус 1). Пачатак а 15-00, паведамляецца на старонцы кнігарні ў Facebook.

Як пісалася раней, культавы інтэлектуальны адрас беларускай сталіцы апынуўся пад пагрозай знікнення. Пазапланавая падатковая праверка прыйшла ў кнігарню «логвінаЎ» у пачатку снежня. Памяшканне апячаталі, а дакументацыю ўзялі на вывучэнне. Па выніках праверкі кнігарню распячаталі. Але вынеслі суровае пакаранне за працу без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі.

Па выніках праверкі кнігарню аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў – такой была сума продажаў кніг за год. Спаганяць гэтыя грошы будуць праз суд.

Уласнік кнігарні Ігар Логвінаў адзначыў, што за год ён восем разоў звяртаўся ў Мінінфарм па ліцэнзію. І кожны раз яму адмаўлялі. Адна з адмоў была звязана з тым, што быў няправільна ўказаны паштовы індэкс.

Кнігарня з’яўляецца месцам шматлікіх кніжных прэзентацый і гранічна значнай для нацыянальнай культуры і літаратуры прасторай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international