Сяргей Каваленка арыштаваны на 10 сутак

2014 2014-12-27T17:55:20+0300 2014-12-27T17:55:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-siaghej-vic-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Трое сутак да судавіцебскі актывіст КХП БНФ ужо адбыў у ІЧУ, трымаючы галадоўку. Ён быў змешчаны пад варту 24 снежня – у той дзень у Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. На судовы працэс Сяргея Каваленку прывезлі ў кайданках, што асабліва абурыла сваякоў і праваабаронцаў.

Паводле першага міліцэйскага пратакола, Сяргей Каваленка быў затрыманы за дробнае хуліганства - нібыта недалёка ад уласнага дома ён спраўляў малую патрэбу. У другім пратаколе супрацоўнікі РАУС Першамайскага раёна напісалі, што ён не падпарадкаваўся іхпатрабаванням – адмаўляўся ехаць для разбіральніцтва ў пастарунак .

Актывіст хадайнічаў, каб яму далі час на заключэнне дамовы з мінскім адвакатам. Але суддзя Першамайскага райсуду Андрэй Прэйс хадайніцтва не задаволіў: ён заявіў, што ў Каваленкі быў час, каб наняць адваката, пакуль ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання. Актывіст засведчыў, што такой магчымасці яму не далі: у першы дзень забаранілі тэлефанаваць жонцы, каб даведацца нумар адваката, а на другі сказалі, што ў ІЧУ зламаўся тэлефонны апарат.

Сяргей Каваленка хадайнічаў, каб на працэсе прысутнічаў перакладчык. Гэтае хадайніцтва было задаволена, але запрошаны сацыяльны педагог сярэдняй школы №12 Алег Уласаў прадэманстраваў далёка недастатковае веданне беларускай мовай. Актывіст заявіў адвод пракладчыку, але гэтае хадайніцтва не было задаволена. Не быў задаволены і адвод суддзі: суддзя Андрэй Прэйс абвясціў адвод беспадстваўным.

Пасля заўваг за рэплікі з месца з пасяджэння выдалілі маці Сяргея Каваленкі, а следам і жонку, Алену Каваленку. Суд прыняў да ўвагі сведчанні сведак-міліцыянтаў, якія заявілі, што актывіст здзейсніў дробнае хуліганства, а потым адмаўляўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі. Праўда, яны паведамілі, што ў пастарунку Каваленка паводзіў сябе адэкватна. Не парушаў дысцыпліну ён і ў ІЧУ. Тым больш незразумелым выглядала тое, што на суд актывіста прывезлі ў кайданках.

Паводле судовага рашэння, Сяргею Каваленку вынесены 10 сутак арышту: трое сутак нібыта з дробнае хуліганства, і яшчэ сем – нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам. Судовую пастанову перадалі Сяргею Каваленку, жонцы даць пастанову адмовіліся, хаця яна і прасіла пра гэта, каб перадаць дакументы адвакату для складання касацыйнай скаргі.

Тэрмін арышту Сяргея Каваленкі адлічваецца з моманту затрымання 24 снежня і скончыцца 3 студзеня. На думку актывіста, які адмаўляе факты хуліганства і непадпарадкавання, адзіным тлумачэннем інцыдэнту з'яўляецца тое, што 24 снежня ў Віцебску быў вывешаны бел-чырвонабелы сцяг. Раней Сяргей Каваленка неаднаразова арыштоўваўся і нават адбыў турэмны тэрмін за вывешванне ў Віцебску нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў. Асабліва памятным у Віцебску стаў выпадак, калі актывіст вывесіў сцяг на навагодняй елцы ў першых днях 2010 года.

Сёлета начальнік міліцыі грамадскай бяспекі МУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Скарыновіч паведаміў, што ў абласным цэнтры прадпрымаюцца адмысловыя захады па ахове гарадской елкі: каля яе наладжана кругласуткавая ахова. Таксама з 24 снежня па 8 студзеня мясцовая міліцыя пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы, і асабліва пільнымі міліцыянтам належыць быць у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, на якіх забаронена "мець пры сабе зброю або яе імітацыю, праносіць з сабой піратэхніку, спіртавыя або іншыя напоі, карыстацца забароненай сімволікай".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international