Салігорск: Пракуратура адфутболіла скаргу праваабаронцы

2014 2014-12-26T18:49:37+0300 2014-12-26T18:49:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakuratura-pagony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Салігорскага раёна не стала рэагаваць на забарону Салігорскім райвыканкамам пікета да Дня правоў чалавека і на неадэкватныя дзеянні галоўнага ідэолага, які з публічнага рашэння выканкаму зрабіў дзяржаўную таямніцу.

Скаргу мясцовага прадстаўніка Беларускага Хельсінскага Камітэта Леаніда Мархоткі на нематываваную адмову ў правядзенні пікета з боку гарадскіх чыноўнікаў пракурор Салігорскага раёна Алег Адзей пакінуў без разгляду.

“Калі вы лічыце, што рашэнне намесніка старшыні Салігорскага райвыканкаму не адпавядае заканадаўству аб масавых мерапрыемствах, вы можаце звярнуцца з адпаведнай скаргай у суд Салігорскага раёна,” - гаворыцца ў афіцыйным адказе старшага саветніка юстыцыі Аўдзея.

Пытанне ж адмовы галоўнага ідэолага Салігоршчыны Мікалая Маскевіча ў прадстаўленні копіі ці публікацыі на сайце выканкаму рашэння ад 07.10.2004г. №700 “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных здарэнняў і захаванні законнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў”, якое і стала абгрунтаваннем для забароны пікета да Дня правоў чалавека, пракуратура Салігорскага раёна адфутболіла на разгляд назад у райвыканкам.

Прадстаўнік БХК Леанід Мархотка лічыць такі адказ салігорскай пракуратуры спробай самаўхіліцца ад вырашэння нязручнай праблемы. Па словах праваабаронцы, далейшыя спробы па аднаўленні парушанага дзяржавай права на свабоду мірных сходаў будуць адбывацца ў судовым парадку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international