viasna on patreon

Сяргей Каваленка затрыманы ў Віцебску

2014 2014-12-25T16:41:31+0300 2014-12-25T16:41:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalinka-sud-20100420-05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Сяргея Серабро

Сяргей Каваленка. Фота Сяргея Серабро

У Віцебску 24 снежня невядомыя актывісты вывесілі на шматпавярхоўцы ў цэнтры горада вялікі бел-чырвона-белы сцяг, як мяркуецца, у падтрымку Юрася Беленькага, якога аштрафавалі перад Калядамі ў трэці раз.

Менавіта вывешванне сцяга і стала падствавай для затрымання актывіста Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі. Як паведаміла charter97.org  ягоная жонка Алена Каваленка, затрыманне адбылося прыкладна каля 17 гадзінаў вечара. Зараз ён знаходзіцца да суду ў гарадскім ізалятары часовага ўтрымання: “У З гадзіны раніцы я патэлефанавала ў ізалятар і там мне пацвердзілі, што ён знаходзіцца ў іх з учорашняга вечара», - распавяла жанчына.

Сяргей Каваленка неаднаразова арыштоўваўся і нават адбыў турэмны тэрмін за вывешванне ў Віцебску нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства