Памёр праваабаронца, сьвятар Глеб Якунін

2014 2014-12-25T16:01:28+0300 2014-12-25T16:01:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jakunin.jpg
Глеб Якунін.

Глеб Якунін.

Адзін з найстарэйшых членаў Маскоўскай Хэльсынкскай групы памёр у Маскве пасьля цяжкай хваробы.

 

У Маскве на 81-м годзе жыцьця пасьля цяжкай хваробы памёр праваабаронца, сьвятар Глеб Якунін. Пра гэта паведаміў кіраўнік руху «За правы чалавека» Леў Панамароў.

У 1962 году Глеб Якунін быў пасьвечаны ў сан сьвятара, але ў траўні 1966 царкоўнай уладай быў «да раскаяньня — забаронены ў служэньні».

Айцец Глеб Якунін — адзін з найстарэйшых членаў Маскоўскай Хэльсынкскай групы. Удзельнічаў у дысыдэнцкім руху, адседзеў 5 гадоў у лягеры палітвязьняў «Перм-37», а затым два з паловай гады правёў у ссылцы ў Якуціі.

У пачатку 90-х гадоў заняўся актыўнай палітычнай дзейнасьцю, стаў сустаршынём руху «Дэмакратычная Расея». У 1990 годзе абраны народным дэпутатам РСФСР, быў намесьнікам старшыні Камітэту Вярхоўнага Савета РФ па свабодзе сумленьня.

У 1993 годзе Расейская праваслаўная царква наклала забарону на ўдзел сьвятароў у выбарах у органы прадстаўнічай і выканаўчай улады. Аднак Глеб Якунін гэтаму рашэньню не падпарадкаваўся, быў абраны дэпутатам Дзярждумы. Яго пазбавілі сану сьвятара. У 1997 годзе за непадпарадкаваньне Сьвяшчэннаначалію быў адлучаны ад Расейскай праваслаўнай царквы.

Глеб Якунін неаднаразова браў удзел у перадачах Радыё Свабода.

Апошні раз у эфіры рускай службы Радыё Свабода голас Глеба Якуніна гучаў 12 ліпеня 2014 года — у дзень сьмерці Валерыі Навадворскай.

Аб сыходзе айца Глеба Якуніна кажа яго сябар сьвятар Якаў Кротаў:

- Я думаю, што скон айца Глеба Якуніна — трагедыя для многіх. У свой час, яшчэ ў 60-я гады, яго жыцьцё аб’ядноўвала, як ня дзіўна, самых розных людзей. Калі царкоўныя ўлады пакаралі яго па распараджэньні сьвецкіх уладаў і КДБ, многія маскоўскія сьвятары скідаліся грашыма і дапамагалі айцу Глебу і яго сям’і. Гэта паўтарылася і ў канцы 70-х, калі ён быў адпраўлены ў канцлягер яшчэ раз...

Яго няшчыра лаялі і шчыра, у глыбіні сэрца, захапляліся ім і будуць захапляцца. Такая сіла асобы чалавека, які заўсёды стаяў за праўду. Гэтая сьмерць — вядома, страта для ўсіх нас, але гэта набыцьцё для сьвятых, гэта набыцьцё для справы свабоды. Сіл у апошні час у айца Глеба было вельмі мала. Апошнія два месяцы ён быў зусім пазбаўлены руху. Але цяпер, калі яго жыцьцё завершанае, я думаю, што гэтае жыцьцё — урок, у нейкім сэнсе абраз, але ня той, перад якім разьбіваюць лоб, а той, зь якім ідуць на барыкады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international