Ліквідаванае грамадзкае аб’яднаньне “Касіяпея”.

2003 2003-10-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 кастрычніка на паседжаньні Вярхоўнага суда па зыску Міністэрства юстыцыі ліквідаванае грамадзкае аб’яднаньне “Беларускі фонд “Касіяпея”. Прычынай ліквідацыі арганізацыі сталі папярэджаньні адносна няправільнага юрыдычнага адрасу арганізацыі (на прыватнай кватэры) і неадпаведнасці патрабаваньням закону бланкавай прадукцыі арганізацыі.
Як паведаміла БелаПАН кіраўнік ліквідаванай арганізацыі Валянціна Сьвяцкая, апошняе папярэджаньне арганізацыі Мінюст вынес 4 жніўня і даў тэрмін у 1 месяц на выпараўленьне парушэньняў. Аднак зыск на ліквідацыю аб’яднаньня быў пададзены ў Вярхоўны суд ужо 17 жніўня, да сканчэньня прызначанага самім міністэрствам тэрміну.
Па словах В. Сьвяцкай, у ходзе судовага працэсу з ГА “Беларускі фонд “Касіяпея” былі зьнятыя абвінавачаньні ў супрацоўніцтве з незарэгістраванай Асамблеяй недзяржаўных арганізацыяў і парушэньні Выбарчага кодэксу, якія раней былі прад’яўленыя Мінюстам.
Валянціна Сьвяцкая зьвязвае ліквідацыю ГА “Беларускі фонд “Касіяпея” з ідэалагічнай палітыкай уладаў.
Судовае рашэнтьне па справе ГА “Беларускі фонд “Касіяпея” ўступіла ў законную сілу адразу пасьля абвяшчэньня. Прадстаўнікі арганізацыі могуць абскардзіць яго ў парадку нагляду, але яны не зьбіраюцца гэтага рабіць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international