Салігорская медыяпрастора не зведала пазітыўных зменаў

2014 2014-12-22T11:15:20+0300 2014-12-22T11:15:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вынікі маніторынгу мясцовых сродкаў масавай інфармацыі прымушаюць праваабаронцаў канстатаваць адутнасць станоўчых тэндэнцый са свабодай слова ў рэгіёне.

Спіс інфармацыйных крыніц, які сфармаваўся ў рэгіёне за апошнія гады, не зведаў ніякіх зменаў. Не пабачылі жыхары Салігоршчыны і якасных пераўтварэнняў у рэгіянальнай медыяпрасторы. Дзяржаўныя медыі, гаворка найперш пра выканкамаўскую газету “Шахцёр” і Салігорскі тэлеканал, працягвалі рэтрансляваць выключна афіцыйную пазіцыю, абслугоўваючы ідэалагічную замову мясцовых чыноўнікаў. Аналагічнай інфармацыйнай палітыкі прытрымліваўся і буйнейшы інтэрнэт-сайт рэгіёна “Электронны Салігорск”.

Як і ў мінулыя гады асноўным барометрам вальнадумства салігорскіх медыяў з’яўлялася ступень іх залежнасці ад уладаў. Кантраляванае мясцовымі ідэолагамі, але ўсё ж такі прыватнае выданне “Лідэр-Прэс”, пашыраючы свой інфармацыйны ўплыў у рэгіёне, адначасова імкнулася дыстанцыянавацца ад вострых сацыяльна-палітычных тэм. З большай ахвотай за асвятленне гарачых тэм бралася слуцка-салігоркая газета “Інфа-Кур’ер”, але вялікай крытыкі ў бок уладаў і тут знайсці не проста.

Па ранейшаму найбольш свабодна і без купюр пра падзеі ў рэгіёне, краіне і свеце пісалі мясцовыя інтэрнэт-выданне САЛІГОРСК.org і сайт “Солигорск Инфо”. Да таго ж на сайтах тэматыка правоў чалавека займае адно з топавых месцаў, у той час як дзяржаўныя медыя нават у Міжнародны дзень правоў чалавека гэтую тэму абмінаюць. Зрэшты, з-за недахопу рэсурсаў і легальнага статусу гэтыя пляцоўкі пакуль не могуць скласці сур’ёзнай канкурэнцыі сродкам масавай інфармацыі, кантраляваным дзяржавай.

Агулам мінулы год можна назваць чарговым годам згубленых магчымасцяў для развіцця свабоднай медыяпрасторы Салігоршчыны, выціснутай пераважна ў інтэрнэт. З іншага боку, падвышэння градусу рэпрэсій і пераследу незалежных СМІ ў беларускай сталіцы шахцёраў сёлета таксама не назіралася.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international