Магілёўскае КДБ выклікае на размову падпісантаў ліста Мікалаю Лукашэнку

2014 2014-12-22T10:59:27+0300 2014-12-22T10:59:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kgb-pasvedch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст і аўтар звароту сыну прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Мікалаю Аляксей Паўлоўскі.

-          Бацькі, якія падпісаліся пад зваротам, зрабіць рамонт дарожкі і прывесці тэрыторыю сярэдняй школы №33 горада Магілёва ў належны стан, выклікаліся цягам двух месяцаў у КДБ, дзе ў іх пыталі, чаму яны паставілі свой подпіс пад зваротам, - кажа грамадскі актывіст.

Паўлоўскі адзначае, што ліст на імя Мікалая Лукашэнкі быў звязаны з тым, што ён школьнік і можа папрасіць свайго тату, каб ён паклапоціўся пра такіх жа школьнікаў у Магілёве, бо мясцовыя чыноўнікі разам з адміністрацыяй школы не могуць нічога зрабіць.

Трэба адзначыць, што пад калектыўным зваротам на імя Мікалая Лукашэнкі падпісаўся 31 чалавек, сярод якіх вучні і бацькі школьнікаў СШ№33.

Варта дадаць, што каля школы дарожка дагэтуль не заасфальтавана, а яе тэрыторыя не добраўпарадкавана.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international