Рух «За Свабоду» патрабуе спыніць інфармацыйную блакаду

2014 2014-12-22T08:48:03+0300 2014-12-22T08:48:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet.jpg

19 снежня Нацыянальны банк Беларусі ўвёў 30%-ы збор за пакупку валюты для фізічных і юрыдычных асобаў, 20 снежня кіраўнік дзяржавы сваім указам замацаваў збор да 1 лютага 2015 года. Па дадзеных Нацбанку, гэтая мера з'яўляецца часовай і ўведзеная праз падвышаны попыт на замежныя грошы. Аднак такі крок выклікаў паніку сярод насельніцтва, якая працягваецца і цяпер.

З 19-20 снежня ў Беларусі назіраюцца сталыя праблемы з доступам да шэрагу незалежных інфармацыйных рэсурсаў: «Хартия'97», «Белорусский партизан», інтэрнэт-газеты «Салiдарнасць», навіновага агенцтва БелаПАН, інтэрнэт-газеты Naviny.by, Udf.by, 21.by, «Заўтра тваёй краіны», на працягу некалькіх гадзінаў не працаваў партал TUT.BY. Частка з гэтых рэсурсаў да гэтага часу недаступная для карыстальнікаў. У РУП «Белтэлекам» некаторыя з выпадкаў патлумачылі збоямі на сваім абсталяванні.

Рух «За Свабоду» лічыць, што такая сітуацыя склалася праз спробы ўладаў Беларусі ўвесці фільтрацыю незалежнай інфармацыі пра эканамічную сітуацыю ў краіне і выказвае з гэтай нагоды рашучы пратэст.

Мы лічым, што адной з прычынаў панікі на валютна-фінансавым рынку Беларусі з'яўляецца нізкая ступень інфармаванасці як насельніцтва, так і бізнесу пра сітуацыю і далейшыя крокі ўраду для яе стабілізацыі. Мы заклікаем улады адмовіцца ад блакавання інфармацыі, а стварыць антыкрызісны штаб, які б аператыўна паведамляў пра тое, што адбываецца і запланавана зрабіць, у тым ліку незалежным СМІ.

Рух «За Свабоду» патрабуе ад РУП «Белтэлекам» і іншых адказных за гэтыя дзеянні дзяржаўных установаў неадкладна забяспечыць вольны доступ да пералічаных сайтаў і адмовіцца ад падобных крокаў у будучыні. Інфармацыйная блакада вядзе як да пагаршэння даверу да ўладаў унутры краіны, так і рэпутацыі Беларусі на міжнароднай арэне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international