Cуд над Вольгай Мікалайчык завяршыўся штрафам

2014 2014-12-20T09:40:47+0300 2014-12-22T09:21:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikalaichyk.-jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Мікалайчык

Вольга Мікалайчык

У судзе Маскоўскага раёна Менска адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы рэжысёра Вольгі Мікалайчык. Яе вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

Актывістка Ніна Багінская ўчора вечарам каля Чырвонага касцёла разгарнула бел-чырвона-белы сцяг у знак памяці пра падзеі Плошчы-2010. Гэтую акцыю здымала рэжысёр Вольга Мікалайчык.

Калі амапаўцы сталі затрымліваць Багінскую, Вольга заступілася за яе. У выніку – Багінскую адпусцілі, а Вольгу затрымалі.

Як паведаміў ПЦ “Вясна” актывіст Леанід Кулакоў, Мікалайчык  адвезлі ў Маскоўскі РАУС і пакінулі да суда ў пастарунку. Ежу, якую спрабавалі перадаць сябры, прыняць адмовіліся.

Суд прызначаны на 10 гадзін раніцы ў судзе Маскоўскага раёна (праспект Газеты Праўда, 27)

 

***

Адвакат Вольгі Мікалайчык даведаўся, што суд перанесены на 14 гадзін. Прычына пераносу невядомая. Справу разглядае суддзя Таццяна Мотыль.

 

У 10 гадзін раніцы давялося пераносіць разгляд справы, паколькі згубіўся пратакол правапарушэння. Давялося складаць новы, са шматлікімі нестыкоўкамі, на якую, пад час разгляду справы ў 17 гадзін, звярнуў увагу адвакат:

"публічна выказвала грамадска-палітычныя асабістыя інтарэсы шляхам размахвання бел-чырвоным сцягам без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама, чым парушыла усталяваны парадак арганізацыі і правядзення пікетавання"

Сведкі з боку супрацоўнікаў міліцыі так і не з’явіліся ў судзе. Нягледзячы на гэта, суддзя Таццяна Мотыль вынесла рашэнне пакараць Вольгу Мікалайчык на 15 базавых велічыняў (2 мільёны рублёў).

Гэтае рашэнне Вольга Мікалайчык будзе абскарджваць.

 

Вольга Мікалайчык — рэжысёр-дакументаліст, аўтарка вядомых фільмаў «Катаванні ў Беларусі» і «Падарожжа па бясконцай вайне». Яе стужкі пра беларускіх палітвязняў неаднойчы дэманстраваліся на міжнародных фестывалях.

Вольга Мікалайчык у судзе 20 снежня 2014 года. Фота Максіма Вінярскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international