viasna on patreon

Пасля скаргі актывіста пачынаецца рамонт у ізалятары часовага ўтрымання Нясвіжскага РАУС

2014 2014-12-19T09:46:33+0300 2014-12-19T09:46:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vajceshuk-aliaks-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Вайцешык

Аляксандр Вайцешык

Актывіст прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык атрымаў ліст за подпісам Галаўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дэпартамента фінансаў і тыла Міністэрства ўнутраных спраў А. Л. Жука, у якім паведамляецца, што спецыялісты гэтай дзяржаўнай установы разглядзелі яго зварот па фактах невыканання патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) аддзела ўнутраныях спраў Нясвіжскага райвыканкама. У лісце паведамляецца, што падчас абследавання ІЧУ Нясвіжскага РАУС выяўлена, што шэраг фактаў, выкладзеных Вайцешыкам ў сваей скарзе Генеральнаму пракурору, падцвердзіліся.

У прыватнасці, у адказе адзначаецца, што камеры ў ІЧУ сапраўды патрабуюць правядзення рамонту, а для ўсталявання ў камерах санвузлоў і пляцоўкі для шпацыру на тэрыторыі ўстановы патрэбны вялікія фінансавыя ўкладанні. Таксама ў лісце грамадскаму актывісту паведамляецца, што ў штаце ІЧУ не прадугледжана стаўка медработніка, таму агляд стану здароўя праводзіцца міліцыянерамі.

У лісце адзначаецца, што ў адпаведнасці з планам ліквідацыі выяўленных парушэнняў у снежні 2014 года ў ІЧУ пачынаюцца працы па рамонту камер, а начальніку Нясвіжскага РАУС будзе накіравана пісьмовае патрабаванне па ліквідацыі парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.

Нагадаем, што актывіст прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык, які адбыў 2-сутачнае затрыманне ў нясвіжскай міліцыі за просьбу выдаць яму кнігу скаргаў і прапаноў у пункце грамадскага харчавання г. Нясвіжа, напісаў скаргу ў Генеральную пракуратуру на ўмовы ўтрымання яго пад вартай у камеры № 4 і прасіў зачыніць ізалятар часовага ўтрымання Нясвіжскага РАУС з-за грубага парушэння санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства