Бабруйск: за галадоўку “свабодаўцы” аштрафаваны на 7 базавых велічынь кожны

2014 2014-12-18T17:54:20+0300 2014-12-18T17:54:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйскім судзе прайшло пасяджэнне па справе звольненых з завода ТДіА Аляксандра Варанкіна, Мікалая Жыбуля, Аляксандра Грамыкі і Алега Шаўчэнкі. Гэтых чатырох сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Справу разглядала суддзя Наталля Шэгеда.

На пасяджэнне ў якасці сведак выклікалі супрацоўніка міліцыі, які ў дзень галадоўкі дзяжурыў у будынку гарвыканкаму, ахоўніка і намесніка начальніка аховы з завода ТДіА.

-У сведак суддзя запыталася, ці бачылі яны хлопцаў у дні галадоўкі на прахадной завода і ў гарвыканкаме, і яны гэта падцвердзілі. Адзначылі, што ў галадоўнікаў не было ніякіх плакатаў, яны не выкрыквалі лозунгі. Болей нічога ў сведак не пыталі, - распавядае старшыня суполкі СПБ Міхаіл Кавалькоў.

Віну Аляксандр Варанкін, Мікалай Жыбуль, Аляксандр Грамыка і Алег Шаўчэнка не прызналі. Адзінае, з чым яны пагадзіліся - што не бралі ў гарвыканкаме дазвол на правядзенне галадоўкі. Яны патлумачылі суддзі, што гэта быў іх жэст адчаю пасля звальнення.

-Суддзя азнаёмілася з асабістымі справамі "свабодаўцаў" і ўбачыла, што ніхто з іх дагэтуль не прыцягваўся да адказнасці. Гэта магло б стаць змякчаючай акалічнасцю, і мы на гэта вельмі спадзяваліся, бо нават міліцыянт, які складаў пратакол, казаў пра дзьве базавыя. Але Наталля Шэгеда адзначыла, што галадоўка атрымала шырокі грамадскі розгалас, і таму прысудзіла па сем базавых штрафу кожнаму, - кажа Міхаіл Кавалькоў.

Аштрафаваныя "свабодаўцы" не вераць, што абскарджванне рашэння бабруйскай суддзі дасць нейкі вынік. Але не выключаюць, што будуць спрабаваць падаць касацыйную скаргу.

-Будзем ствараць дабрачынны фонд, каб аплаціць штрафы. Бо хлопцы ж ужо доўгі час без працы, грошай няма, - дадае старшыня суполкі СПБ.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international