Брэст: супраць незалежнага журналіста заведзена адміністрацыйная справа

2014 2014-12-18T16:05:19+0300 2014-12-18T16:05:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liauchuk-ales-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзень 18 снежня сябру ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алесю Ляўчуку патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі, які прадставіўся ўчастковым РАУС Ленінскага раёна г.Брэста Андрэем Кажэнка.

“Супрацоўнікі міліцыі зазначыў, што хоча апытаць мяне датычна інтэрв'ю, якое я браў 24 лістапада ў цэнтры горада, - кажа Ляўчук. – Ён такама распавёў, што супраць мяне адкрыты адміністрацыйны працэс, але пратакол нібыта гуляў па розных РАУС ужо тыдзень і толькі цяпер дабраўся да ўчастковага”. Пасля гэтага міліцыянт паабацяў асабіста прывезці пратакол да незалежнага журналіста.

Паводле слоў Алеся Ляўчука, у той дзень (24 лістапада) ён цікавіўся меркаваннем жыхароў Брэста і проста збіраў інфармацыю, таму не бачыць прычын, якія б маглі з’явіцца нагодай для пачатку адміністрацыйнага працэсу.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства