Сёння Дзень Вацлава Гавела

2014 2014-12-18T10:30:18+0300 2014-12-18T11:18:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vclau_havel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вацлаў Гавел

Вацлаў Гавел

18 снежня тры гады таму пайшоў з жыцця вядомы чэшскі грамадскі дзеяч і палітык Вацлаў Гавел. Дзеля ўшанавання памяці свайго паважанага ва ўсім свеце суайчынніка чэхі праводзяць ініцыятыву "Кароткія штаны для Вацлава Гавела".

Ініцыятыва "Кароткія штаны для Вацлава Гавела" ўзнікла ў 2012 годзе і заснаваная на вядомай гісторыі, звязанай з уступленнем Гавела ў палітычнае жыццё ў 1989 годзе: на інаўгурацыю на пасаду прэзыдэнта палітык з’явіўся ў залішне падкарочаных штанах, пра якія ў яго пасля пытаўся ледзь не ўвесь свет. Дарэмна ён тлумачыў, што віною тут не памылка краўца, а яго звычка падцягваць штаны ў кожнай драматычнай для яго сітуацыі.

“Мы лічым, што Вацлаў Гавел з'яўляецца адным з самых вядомых чэхаў на працягу нашай гісторыі. Мы шукалі спосаб ушанаваць памяць Вацлава Гавела нейкім асаблівым чынам - запамінальным і простым, каб да ўшанавання маглі падключацца усе, хто спачувае… Мы былі натхнёныя эпізодам з ранняга перыяду прэзідэнцтва Вацлава Гавела…”, - распавядаюць пра сваю задуму ініцыятары акцыі і папярэджваюць: калі цягам дня сустрэнеце кагосьці ў занадта кароткіх штанах, то ведайце – гэта адзін з тых, хто перакананыя, што неабходна пастаянна нагадваць пра ўнёсак   Вацлава Гавела ў справу свабоды і дэмакратыі.

Вацлаў Гавел - вядомы ў свеце чэшскі пісьменнік і драматург, дысідэнт і праваабаронца, дзяржаўны дзеяч, які стаў апошнім прэзідэнтам Чэхаславакіі і першым прэзідэнтам Чэхіі – для многіх з’яўляецца ўзорам лідэра нацыі. Яму ўдалося правесці паспяховыя эканамічныя рэформы ў постсацыялістычнай краіне, што не супярэчылі ідэалам дэмакратыі і гуманізму, якімі ён заўсёды кіраваўся.

 

Акцыя "Кароткія штаны для Вацлава Гавела"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international