Бабруйск: заўтра суд над звольненымі з ТДіА "свабодаўцамі"

2014 2014-12-17T15:49:45+0300 2014-12-17T15:49:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 снежня абудзецца суд над чатырма звольненымі з завода ТДіА сябрамі Свабоднага прафсаюза беларускага. Аляксандра Варанкіна, Мікалая Жыбуля, Аляксандра Грамыка і Алега Шаўчэнку будуць судзіць за "удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Нагодай стала галадоўка, якую ў пачатку лістапада "свабодаўцы" праводзілі у будынку гарвыканкама і каля яго. 11 лістапада на іх былі складзеныя пратаколы ў адзяленні міліцыі.

У той жа дзень галадоўнікі даведаліся, што з імі выказаў жаданне сустрэцца старшыня гарвыканкаму. Андрэй Каваленка размаўляў са "свабодаўцамі" ў прысутнасці карэспандэнтаў праўладных СМІ і параіў ім уладкавацца на працу на іншыя прадпрыемствы гораду. Калі галадоўнікі зразумелі, што гэтая сустрэча не мае сэнсу, дэманстратыўна сышлі. Ад таго часу іх праблема застаецца нявырашанай.

Пасяджэнне пачнецца ў 10.00, у будынку суда на Тухачэўскага-5.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international