Юрася Беленькага судзяць у трэці раз (абноўлена)

2014 2014-12-17T16:24:00+0300 2014-12-18T08:21:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bielienki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

У судзе Мінскага раёна 17 снежня пачнецца разгляд адміністратыўнай справы намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага. На яго быў складзены пратакол за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства – мітынгу ў Курапатах пад час Дзядоў 2 лістапада. 

Гэта трэцяя адміністратыўная справа заведзеная на Юрася Беленькага

 Першая разглядалася 17 лістапада. Юрася Беленькага прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства —шэсця ў Курапаты 2 лістапада на Дзяды. За неўзгадненне з міліцыяй захадаў бяспекі падчас вулічнай акцыі ён мусіць выплаціць 20 базавых велічыняў — 3 мільёны беларускіх рублёў.

Затым 28 лістапада Ленінскі суд Менску аштрафаваў намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага за арганізацыю дазволенага шэсця ў Лошыцу 9 лістапада. Паводле рашэння суддзі Марыны Запаснік, Юрась Беленькі як арганізатар шэсця ў Лошыцкі Яр, якое адбылося 9 лістапада, ня выканаў рашэнне Менгарвыканкаму аб аплаце паслуг міліцыі, якая забяспечвала парадак на мерапрыемстве. За гэта суддзя пакарала Беленькага штрафам у 30 базавых велічынь — гэта 4,5 мільёна рублёў.

***

Стала вядома, што суд перанеслі на 16.30, памяняўся суддзя, была аб’ява, што суддзя Ткачук захварэў, і таму справу разглядаў іншы суддзя. І ён коратка правёў судовае паседжанне. І потым без тлумачэння прычын заявіў, што перапынак да 16.30.

Урэшце, разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Менскага раёну супраць намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага зноў перанесены. Чарговае пасяджэнне адбудзецца 24 снежня а 10 гадзіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international