Таямнічым рашэннем Салігорскага райвыканкаму зоймецца пракуратура

2014 2014-12-17T07:51:10+0300 2014-12-17T07:51:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Леанід Мархотка накіраваў скаргу ў пракуратуру на адмову Салігорскага райвыканкаму ў правядзенні пікету да Дня правоў чалавека і на неадэкватныя дзеянні галоўнага ідэолага, які з публічнага рашэння Салігорскага выканкаму зрабіў дзяржаўную таямніцу.

Нагадаем, забарону пікету Салігорскі райвыканкам абгрунтаваў сваім жа рашэннем ад 07.10.2004г. №700 “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных здарэнняў і захаванні законнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў”. На афіцыйным сайце выканкаму дадзенае рашэнне адсутнічае, а прадставіць копію гэтага дакумента на рукі галоўны ідэолаг раёну Мікалай Маскевіч катэгарычна адмовіўся.

Дзеянні прадстаўнікоў улады праваабаронца БХК называе незаконнымі, адказ чыноўнікаў нематываваным. Уведамленне аб адмове ў праведзенні пікету Леанід Махотка лічыць неадпавядаючым дзеючаму заканадаўству аб масавых мерапрыемствах, а таксама закону аб зваротах грамадзян.

Праваабаронца патрабуе ад Салігорскай пракуратуры рэагавання на гэтыя факты. Таксама Леанід Мархотка чакае пракурорскага рэагавання на адсутнасць на сайце выканкаму рашэння №700 і на адмову чыноўнікаў Салігорскага райвыканкаму ў прадстаўленні копіі гэтага дакумента. Прадстаўнік БХК лічыць, што гэтае рашэнне не можа трапляць пад заканадаўства аб дзяржаўнай таямніцы і таму адмова ад яго публікацыі і выдачы копіі па запыту грамадзян з’яўляюцца незаконнымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international