Бабруйск: незалежныя прафсаюзы падводзяць вынікі кампаніі "Нашы правы"

2014 2014-12-17T07:46:36+0300 2014-12-17T07:48:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prafsayuz-pravy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры бабруйскіх незалежных прафсаюзаў падводзяць вынікі кампаніі "Нашы правы" па прававой адукацыі працоўных. Як адзначыла Галіна Смірнова, старшыня мясцовай суполкі прафсаюза РЭП, кампанію можна лічыць удалай.

- Паміж бабруйскімі незалежнымі прафсаюзамі пасля правядзення кампаніі стасункі сталі лепшымі. Мы аб'ядналі высілкі, абмяняліся вопытам. Аказалася, што працаваць разам па загадзя складзеным плане вельмі карысна, паспяваеш зрабіць нават болей, чым меркаваў, - кажа Галіна Смірнова.

За час кампаніі сябры незалежных прафсаюзаў правялі шэраг семінараў для працоўных, наладзілі зваротную сувязь праз інтэрнэт, выпусцілі інфармацыйныя буклеты з карыснымі парадамі, навучылі валанцёраў.

-Складана сказаць, колькі працоўных было праінфармавана падчас кампаніі. Але вынік бачны, бо да нас звярталіся і працягваюць звяртацца па юрыдычную дапамогу. Найчасцей людзі цікавяцца, куды звяртацца, калі ўзніклі праблемы з працадаўцам. І за час правядзення кампаніі мы тройчы перамагалі ў судах. Як, напрыклад, у выпадку з Вячаславам Міхалапам.

Адметна, што практычна ў кожны з незалежных прафсаюзаў прыйшлі новыя людзі. Бабруйчане давяраюць незалежным прафсаюзам, таму што бачаць рэальную дапамогу, - кажа старшыня бабруйскай суполкі прафсаюза РЭП.

Галіна Смірнова лічыць, што падрыхтаваныя валанцёры, якія могуць патлумачыць працоўным, дзе шукаць патрэбную інфармацыю і дапамогу, павінны быць у кожным калектыве.

-На жаль, працоўныя часта даюць сябе абдурыць, даюць сабой скарыстацца наймальніку. Часам яны нават не ведаюць, што можа быць па-іншаму, думаюць: "можа так і трэба". Гэта вельмі сумна. Ёсць і такія, хто ўжо ведае свае правы, але баіцца. Даходзіць да абсурда. Неяк адзін працоўны прасіў нас падаць у суд на яго працадаўцу, але пры гэтым казаў "толькі не называйце там маё імя". Як ён сабе гэта ўяўляў, незразумела. Таму наша мэта навучыць людзей не баяцца дзейнічаць самім, і пакрысе гэта атрымліваецца, - адзначыла Галіна Смірнова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international