Андрэй Гайдукоў параўнаў умовы ўтрымання ў ЦІПе Наваполацка з умовамі ў СІЗA

2014 2014-12-16T16:42:48+0300 2014-12-17T12:13:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gaidukou-1n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гайдукоў Андрэй. Фота Радыё Свабода.

Гайдукоў Андрэй. Фота Радыё Свабода.

Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова затрымлівалі за раздачу ўлётак 21 лістапада ў Наваполацку і 24 лістапада ў Полацку. 25 лістапада за адну з акцый яго асудзілі на 10 сутак, а затым 5 снежня яшчэ на 5 сутак. Актывіст распавёў правабаронцам новыя падрабязнасці гэтых затрыманняў і судоў, а таксама пра ўмовы ўтрымання ў Наваполацкім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

У судзе, які адбываўся 25 лістапада, суддзя Полацкага гарсуда Уладзімір Бясецкі прызнаў былога палітвязня вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і за "правядзенне несанкцыянаванага пікета з раздачай улётак" прысудзіў Андрэю Гайдукову арышт на 10 сутак. У той жа дзень ён быў дастаўлены ў Наваполацкі ЦІП.

Распавядае Андрэй Гайдукоў: “У ЦІПе я захварэў ангінай, з’явіўся моцны кашаль, паднялася высокая тэмпература. Гэта з-за таго, што ў камеры, дзе мяне утрымлівалі, было холадна, дрэнная вентыляцыі і таму адчуваліся скразнякі. Ежа, якую выдавалі, не заўсёды была цёплай, і я некалькі разоў прасіў з-за хваробы, каб выдавалі цяплейшую. Часам гэта спрацоўвала.

Адразу пасля адбыцця адміністратыўнага арышту, мяне зноў павезлі ў суд, на гэты раз у Наваполацк. У судзе я ўбачыў, што пастанова, па якой мяне вінавацілі ў распаўсюдзе прадукцыі СМІ, была перакваліфікаваная ў арт. 23.43 КаАП, нібыта я прымаў удзел у незаконным масавым мерапрыемстве. Суддзя нават не звярнуў аніякай увагі на тую акалічнасць, што тэмпература паднялася да 38 градусаў і вынес пастанову аб арышце на 5 сутак. Ізноў я патрапіў у ЦІП, але ўжо зусім хворым. Кажу адразу – рэгіструйце, што я паступіў да вас у хворым стане. Гэтак і запісалі ў журнал: тэмпература, насмарк, кашаль. Але не дазволілі адтрэмінаваць адбыццё пакарання, паколькі не было бальнічнага ліста. Кажу тады: “Я ж у вас тут і захварэў”. Гэта іх не хвалявала. Але пазней выклікалі хуткую дапамогу, каб зрабіць укол.

Мяне накіравалі ў тую ж самую камеру, дзе я адбываў папярэдні арышт. Мой сусед часта паліў цыгарэты і гэта наносіла мне пакуты, я задыхаўся, паколькі вентыляцыя ўяўляла сабой невялікую дзірку дыямерам каля 10 см. Пасля напісання заявы кіраўніцтву ЦІПА, яго перавялі іншую камеру”.

"Бялізну выдалі нармалёвую,-  працягвае Гайдукоў, - аднак ад коўдры патыхала смуродам і увогуле, у камеры былі брудныя сцены, замест прыбіральні – адтуліна ў падлозе і невялічкі кран з халоднай вадой. Камера вельмі дрэнна асветлена, паколькі вакно зробленае з тоўстых шкляных блокаў, таму чытаць было немагчыма. Інакш можна папсаваць зрок".

 

Андрэй Гайдукоў таксама падрабязна распавёў пра харчаванне, якое атрымліваюць арыштаваныя ў Наваполацкім ЦІПе. Раніцай выдаецца гарбата з нейкай кашай, вечарам тое ж самае, але дадаецца кавалак сялёдкі або некалькі кілек. У абед даюць не зусім часам гарачы і нясмачны суп, кашу і катлету.

Дазволілі перадаць ад сваякоў толькі сродкі гігіены, а харчовую перадачку не прынялі. На прагулку выводзяць на паўгадзіны.

У канцы размовы Андрэй Гайдукоў абагуліў сказанае і параўнаў умовы ўтрымання ў ЦІПе з умовамі ў Віцебскім СІЗА.

 

Андрэй Гайдукоў - былы палітзняволены, 8 лістапада 2012 года супрацоўнікі КДБ затрымалі яго і завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці). Справа Гайдукова разглядалася ў закрытым рэжыме, падчас суду абвінавачанье Гайдукову было перакваліфікавана. 1 ліпеня 2013 года Віцебскі абласны суд асудзіў Гайдукова паводле крымінальнага артыкула «Спроба ўсталявання супрацоўніцтва са спецслужбамі, органамі бяспекі або органамі замежнай дзяржавы». Яго прызналі «вінаватым у спробах устанаўленьня кантактаў з супрацоўнікамі замежнай спэцслужбы без прыкмет дзяржаўнай здрады». 8 траўня 2014 году Андрэй Гайдукоў выйшаў на волю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international