ААН: ад пачатку канфлікту на ўсходзе Украіны забітыя 4707 чалавек

2014 2014-12-16T11:37:33+0300 2014-12-16T12:10:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ukraina-kanflikt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расійскі танк каля вёскі Разсыпное на ўсходзе Украіны. Фота: svoboda.org

Расійскі танк каля вёскі Разсыпное на ўсходзе Украіны. Фота: svoboda.org

Місія назіральнікаў ААН па правах чалавека на Украіне ў сваім восьмым штомесячным дакладзе заявіла, што ад пачатку канфлікту на ўсходзе Украіны ў сярэдзіне красавіка былі забітыя 4 707 чалавек, 10 322 чалавекі былі параненыя за той жа перыяд.

У дакладзе, які прадставіў у Кіеве 15 снежня намеснік Генеральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч, паведамляецца, што па меншай меры 1 357 чалавек былі забітыя з моманту абвяшчэння перамір'я 5 верасня.

У дакладзе гаворыцца, што ўмовы жыцця 5,2 мільёнаў жыхароў, якія пражываюць у рэгіёне, ахопленым канфліктам, пагоршыліся з надыходам зімы і поўным развалам мясцовай інфраструктуры, што прывяло да адсутнасці ў дамах вады і цяпла.

Аднак аўтары дакладу праяўляюць асцярожнасць ў дачыненні да таго, хто нясе адказнасць за гуманітарны крызіс - урад у Кіеве ці прарасійскія сепаратысты.

"Намаганні ўрада, накіраваныя на захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і аднаўленне закона і парадку ў зоне канфлікту, суправаджаліся адвольнымі затрыманнямі, катаваннямі і гвалтоўнымі знікненнямі людзей, якія падазраюцца ў "сепаратызме і тэрарызме", - гаворыцца ў дакладзе.

"Большасць такіх парушэнняў правоў чалавека, як уяўляецца, былі здзейснены добраахвотнымі батальёнамі або службай бяспекі Украіны (СБУ)", - прыводзіць вытрымку з дакладу руская служба Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international