Алеся Залеўскага выклікаюць у сталічную пракуратуру

2014 2014-12-16T10:03:08+0300 2014-12-16T10:03:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zaleuski.jpg
Сябра БАЖ Алесь Залеўскі

Сябра БАЖ Алесь Залеўскі

Не выключана, што ўслед за двума адміністрацыйнымі прысудамі незалежнаму журналісту хочуць вынесці яшчэ і пракурорскае папярэджанне.

– Дакладную прычыну выкліку я даведаюся толькі заўтра на допыце, куды мяне выклікаюць а 13 гадзіне. Але не выключаю, што мэта сустрэчы – пракурорскае папярэджанне за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі. Я маю інфармацыю, што супрацоўнікі пракуратуры ўжо пэўны час збіраюць звесткі пра маю працу, – распавёўАлесь Залеўскі прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Адметна, што толькі на мінулым тыдні штрафам у 6.000.000 рублёў скончылася адміністрацыйная справа супраць журналіста ў Слоніме. Суддзя Андрэй Ліхач прызнаў Алеся Залеўскага вінаватым у парушэнні арт.22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Папярэднюю падобную справу супраць журналіста заводзілі ў Карэлічах у маі бягучага года. А наогул адміністрацыйны артыкул 22.9 сёлета ажно трынаццаць раз прымяняўся супраць незалежных журналістаў у Беларусі.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ужо шмат разоў акцэнтавала ўвагу беларускіх уладаў у неправамоцнасці абвінавачанняў супраць карэспандэнтаў па гэтым артыкуле, аднак рэпрэсіўная практыка да гэтага часу не змянілася.

Прэс

 

http://baj.by/be/node/27194

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international