Гомель: Міхась Цімашэнка патрабуе ад МЗС афіцыйных прабачэнняў за дыкрымінацыю па ўзросце

2014 2014-12-15T15:10:00+0300 2014-12-16T14:26:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cimaszenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст АГП з Гомеля, 84-гадовы Міхась Цімашэнка 15 снежня накіраваў заяву на імя міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. Заяўнік просіць ад МЗС і яго чыноўнікаў афіцыйных прабачэнняў за абразу і дыскрымінацыю яго па ўзроставай прыкмеце.

Скарга Міхася Цімашэнкі была зарэгістравана ў Камітэце па правах чалавека ААН. Актывіст АГП з паплечнікамі вясной 2013 года планавалі правесці ў Гомелі шэраг пікетаў, але атрымалі забарону на мірныя сходы ад гарвыканкаму. Абскарджванне ў судах дадзенай адмовы не прынесла плёну. Прайшоўшы ўсе стадыі прававой абароны ўнутры краіны, Міхась Цімашэнка звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН са скаргай аб парушэнні права на свабоду выказвання меркавання праз мірны сход. КПЧ прыняў да разгляду дадзеную скаргу, і запатрабаваў ад беларускіх уладаў каментар з гэтай нагоды.

Зараз актывіст АГП атрымаў копію каментара беларускіх уладаў – чыноўнікаў МЗС. Выказваючы ад імя краіны заўвагі, чыноўнікі са спасылкай на ўзрост актывіста паставілі пад сумнеў яго дзеяздольнасць. «Людзі ў такім узросце пішуць простай мовай, а тэкст паведамлення перанасычаны адмысловымі юрыдычнымі паняццямі і тэрмінамі, спасылкамі на практыку работы Камітэта і прэцэдэнтнае права, што выклікае сумневы ў дачыненні да добраахвотнага характару напісання паведамлення», - заявілі ў каментары для Камітэта ААН беларускія чыноўнікі.

Актывіст АГП такія выказванні лічыць абразлівымі і дыкрымінацыйнымі. «Выходзіць, што беларускія чыноўнікі падаюць у КПЧ інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці, аб грамадзянах Беларусі, якія пасля 80 гадоў могуць выказвацца толькі простай мовай і не аддаюць справаздачу сваім дзеянням і ўчынкам», - напісаў у заяве ў МЗС Міхась Цімашэнка.

Нагадаем, у Гомелі ужо дзесяць гадоў мясцовыя ўлады не даюць дазвол на правядзенне мітынгаў і пікетаў, ініцыянаваных дэмакратычнымі актывістамі. Камітэт па правах чалавека ААН, куды звяртаюцца грамадзяне Беларусі наконт парушэння права на свабоду выказвання і мірных сходаў, становіцца на бок грамадзян, і прымае рашэнні па аднаўленні парушаных правоў. Толькі беларускія ўлады не спяшаюцца выконваць рашэнні КПЧ, мяркуючы, што яны носяць «рэкамендацыйны» характар.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international