viasna on patreon

Журналіст просіць Генпракуратуру навучыць магілёўскіх пракурораў справаводству

2014 2014-12-15T13:55:18+0300 2014-12-15T13:55:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скаргу на дзеянні службовых асоб пракуратуры Магілёўскай вобласці і Магілёва напісаў Алесь Буракоў.

Журналіст просіць, каб у Генеральнай пракуратуры прызналі, што Інструкцыя па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, якая зацверджана пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 19.01.2014 года №4, устанаўлівае абавязковыя да выканання агульныя патрабаванні да дакументавання ўпраўленчай дзейнасці ў дзяржаўных органах, у тым ліку ў пракуратуры, МУС, КДБ і ва ўсіх іншых праваахоўных і кантралюючых дзяржаўных органах.

Таксама Буракоў просіць, каб ліст пракурора Магілёва Вульвача, а таксама пастановы ад 11 і 15 верасня 2015 года аб аглядзе месца адміністрацыйнага правапарушэння (кватэры журналіста і яго бацькоў), якія былі выдадзены маёрам Пугачовым з Ленінскага РАУСа Магілёва, былі прызнаны неадпавядаючымі патрабаванням п.2, ч.1 п.18, ч.1 п.46, ч.2 і ч.12 п.57 Інструкцыі па справаводству Міністэрства юстыцыі, а таксама не адпавядаюць адпаведным пунктам Інструкцыі па справаводству Пракуратуры, якая распрацавана Генпракуратурай ў выкананне патрабаванняў п.4 Інструкцыі па справаводству Мінюста.

Апроч таго, журналіст просіць прызнаць пастановы пракурораў на агляд месца адміністрацыйнага правапарушэння не маючымі юрыдычнай сілы. За парушэнне заканадаўства аб справаводстве і ў межах сваёй кампетэнцыі Буракоў хоча прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці намеснікаў пракурора Магілёва Чупыркіна і Фурманава, супрацоўніка Ленінскага РАУСа Магілёва маёра Пугачова, пракурора Магілёва Вульвача, за дачу загадзя хлуслівага пісьмовага адказу і начальніка аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў старэйшага саветніка юстыцыі Сцэнянкова за незаконны адказ у разглядзе скаргі ад 13 лістапада 2014 года.

Алесь Буракоў таксама звяртае ўвагу на тое, што ўсе доказы, якія былі атрыманыя ў выніку вывучэння вынятай у яго і яго бацькоў тэхнікі былі атрыманыя з парушэннем заканадаўства і таму не маюць юрыдычнай сілы.

Журналіст таксама хадайнічае аб тым, каб у КаАП РБ быў вернуты арт. 22.12 "Парушэнне заканадаўства аб справаводстве".

Нагадаем, што 8 кастрычніка Алесь Буракоў атрымаў штраф у памеры 6 мільёнаў рублёў па абвінавачанні ў парушэнні ч.2 арт. 22.9 КаАП. Суддзя прызнала журналіста вінаватым у тым, што без адпаведнай акрэдытацыі ён супрацоўнічаў з нямецкай радыёстанцыяй «Дойчэ Вэле». Дагэтуль у міліцыянтаў на экспертызе знаходзяцца два ноўтбукі Буракова.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства