У Гародне адміністрацыя хоча пазбавіць студэнта заслужаных льгот

2014 2014-12-05T18:36:00+0300 2014-12-15T11:44:35+0300 be

Cтудэнт Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэта – пераможца больш за 10 міжнародных, рэспубліканскіх і абласных канферэнцый і конкурсаў. Ён удзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах універа, але але ўсё роўна не трапляе ў спіс адоранай альбо таленавітай моладзі, нягледзячы на тое, што цалкам адпавядае ўсім крытэрыям. Што з гэтым рабіць?

Як паведамляе Альтэрнатыўная моладзевая платформа, Мікалай Карэнскі бярэ актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта (яго дасягненні можна знайсці на сайце ГрДМУ), але ўсё роўна не трапляе ў спіс адоранай альбо таленавітай моладзі, нягледзячы на тое, што цалкам адпавядае ўсім крытэрыям.

– Я актыўна бяру ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях не толькі ГрДМУ, але і ў рэспубліканскіх і міжнародных праектах. Я лаўрэат 14 важных конкурсаў, актыўна займаюся сацыяльнай дзейнасцю. Вось ужо тры гады ва ўніверсітэце дзейнічае мой праект супраць палення «Жыццё без папіросаў», за які ў мяне таксама ёсць шмат узнагарод. Але ўсё роўна, атрымоўваецца, што для нашай адміністрацыі я не варты ўваходзіць у лік адоранай моладзі, – распавядае Мікалай Карэнскі.

А трапляць у гэты спіс сэнс ёсць. Афіцыйны статус «адоранага» альбо «таленавітага» маладога чалавека не проста дае стыпендыю ў 1 мільён беларускіх рублёў, але яшчэ павышае шансы пры паступленні ў аспірантуру і атрыманні арэнднага жылля, дае некаторыя льготы пры размеркаванні. Але Мікалай абураны склаўшайся сітуацыяй не толькі з меркантыльных пазіцый.

У хлопца ёсць здагадкі, чаму яго не ўключаюць у банк адоранай моладзі. Справа ў тым, што новы дэкан кепска ставіцца да ягонага навуковага кіраўніка. І вось гэтыя адносіны пераносяцца і на самаго Мікалая.

– Я вырашыў, што хопіць гэта трываць і пачаў «гугліць» метады вырашэння праблемы. Так знайшоў сайт праваабарончай арганізацыі «Вясна». Скантактаваўся з імі, яны перанакіравалі да Студэнцкай Рады. Так што зараз менавіта Студэнцкая Рада займаецца маёй справай.

 

Чытаць цалкам

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international