Гродзенскія праваабаронцы: рэпрэсіі супраць грамадскіх актывістаў узрастаюць

2014 2014-12-12T14:03:44+0300 2014-12-12T14:03:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodna-krugly-stol-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Гродзенскія праваабаронцы 11 снежня правялі круглы стол, прысвечаны падвядзенню вынікаў сыходзячага года, абмеркаванні надзённых праблем і тых цяжкасця, з якімі сутыкаюцца праваабаронцы апошнім часам. Было адзначана, што дзейнасць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці за апошні год істотна ўскладнілася, рэпрэсіі супраць грамадскіх актывістаў узрастаюць, атрымаць дазвол ад уладаў і правесці публічнае мерапрыемства на вуліцы апошнім часам фактычна немагчыма. У Гродзенскай вобласці ўлады праз міліцыю і суды пры малейшай нагодзе караюць грамадскіх актывістаў вялікімі штрафамі. Праваабаронцы ў гэтай сітуацыі стараюцца дапамагчы абскардзіць несправядлівыя рашэнні і дамагацца адмены судовых пастаноў.

   Праваабаронцы прадставілі сваё бачанне сітуацыі ў галіне абароны правоў чалавека ў рэгіёне. Былі абмеркаваны найбольш вострыя пытанні, адной з бліжэйшых справаў стане перадкалядная акцыя “Напішы паштоўку палітвязню”.

У дыскусіі ўзялі ўдзел праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Уладзімір Хільмановіч, Эдвард Дмухоўскі, іншыя грамадскія актывісты.

 

Уладзімір Хільмановіч

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international