Робэрт Тышкевіч: Алесь Бяляцкі — твар беларускай нацыі

2014 2014-12-11T15:26:21+0300 2014-12-11T15:32:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-radyjo_svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота: svaboda.org

Алесь Бяляцкі. Фота: svaboda.org

Былы беларускі палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі атрымаў узнагароду польскага амбудсмена імя Паўла Ўладковіча. Прэмія прысуджаецца штогод за абарону асноўных правоў і свабодаў.

Як паведамляе Polska Agencja Prasowa, Алесь Бяляцкі — першы ляўрэат гэтай узнагароды, які не зьўляецца грамадзянінам Польшчы. Цырымонія прайшла ў Сэнаце Польшчы ў Міжнародны дзень правоў чалавека.

Старшыня парлямэнцкага камітэта па замежных справах Робэрт Тышкевіч ў сваёй прамове ў гонар Алеся Бяляцкага сказаў, што гэта вялікі дзень для ўсіх сяброў Беларусі. Ён адзначыў, што Бяляцкі, будучы «тварам народа гэтай краіны», імкнуўся да дэмакратыі і асноўных правоў чалавека.

«Беларускага грамадзянская супольнасьць і яе ініцыятывы ў барацьбе за правы чалавека дэманструюць у першую чаргу мужнасць людзей, якія жадаюць і чакаюць пераменаў. Людзі, якія гатовыя змагацца за каштоўнасьці, па-ранейшаму ахвяруюць сабой. Алесь Бяляцкі — яркі прадстаўнік беларускай грамадзянскай супольнасьці, яе твар», — сказаў Тышкевіч.

Прымаючы ўзнагароду з рук амбудсмэна Польшчы Ірэны Ліпковіч, Алесь Бяляцкі сказаў, што разумее, што гэта ясная праява салідарнасьці з боку польскага народа і ўпаўнаважанага па правах чалавека ў дачыненні да ўсіх беларусаў, якія хочуць жыць у вольнай і дэмакратычнай краіне.

«Барацьба за правы чалавека, за свабоду ў Беларусі працягваецца. Выдатна памятаю, як змагаюцца палякі, якія ёсьць выдатным прыкладам для нас», — дадаў ён.

Ён падкрэсьліў, што, хоць ён сам, дзякуючы намаганьням міжнароднай супольнасьці быў вызвалены з турмы, у Беларусі застаюцца шэсьць палітвязьняў, моладзевыя актывісты падвяргаюцца перасьледу, а дзейнасьць незалежных СМІ абмяжоўваецца. Паводле яго ацэнак, сытуацыя з правамі чалавека ў рэгіёне пагаршаецца ў выніку агрэсіі Расеі ва Ўкраіне.

"Мы павінны памятаць пра тое, што вельмі гвалтоўна пагаршаецца сытуацыя з правамі чалавека ў самой Расеі, хоць мы стала гаворым толькі пра канфлікт у Данбасе. У Расеі таксама атакуюць няўрадавыя арганізацыі, якія назвалі мянушкай замежных агентаў, закрываюць СМІ і зьмяншаюцца грамадзянскія свабоды",— падкрэсьліў Алесь Бяляцкі.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international