Праваабаронцы прэзентавалі “Справаздачу па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання”

2014 2014-12-10T13:53:52+0300 2014-12-10T14:44:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/2014_agliad-mescy_utrymannia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэзентацыя  “Справаздачы па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання” 10 снежня 2014 года

Прэзентацыя “Справаздачы па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання” 10 снежня 2014 года

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў аналітычнае даследванне “Справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”.  Справаздача была падрыхтаваная праваабаронцамі ў супрацоўніцтве з экспертам, юрыстам Паўлам Сапелкам.

Маніторынг, які ахоплівае перыяд з 2013 па 2014 год, праводзіўся шляхам аналізу пенітэнцыярнага заканадаўства, атрымання аб'ектыўных звестак як з адкрытых крыніц, так і шляхам інтэрв'юіравання зняволеных. Адначасова рабіліся захады ў рамках нацыянальнага заканадаўства па паляпшэнню ўмоў утрымання зняволеных.

Выступаючы пад час прэзентацыі справаздачы яе аўтар Павел Сапелка адзначыў, што ў даследванні прыводзяцца актуальныя дадзеныя аб колькасці месцаў зняволення і колькасці саміх зняволеных, падрабязны аналіз працоўных правоў зняволеных, якія, як паказвае маніторынг, паўсюдна парушаюцца. Прыведзены таксама аналіз заканадаўства, якое рэгламентуе правы зняволеных на перапіску і на звароты ў розныя інстанцыі, якія неабгрунтавана абмяжоўваюцца.

Асаблівая ўвага нададзеная аналізу магчымасцей грамадзянскага кантролю месцаў абмежавання свабоды і зроблена выснова пра татальны закрыты характар такіх устаноў. Праваабаронцы канстатуюць практычную адсутнасць магчымасці заканадаўча весці такі кантроль.

Вывучаўся таксама стан закрытых устаноў адукацыі (спецПТВ і іншых), што дазволіла зрабіць выснову аб тым, што такія ўстановы маюць прыкметы месцаў пазбаўлення волі.

У даследванні ўдзялялася пэўная ўвага праблеме катаванняў і жорсткаму, бесчалавечаму абыходжанню ў месцах пазбаўлення волі. Прыводзяцца задакументаваныя прыклады падобнага абыходжання і робіцца выснова аб тым, што такія выпадкі, як правіла не раследваюцца незалежнымі і аб’ектыўнымі інстанцыямі.

Павел Сапелка прызнаў, што “у праваабаронцаў абмежаваныя магчымасці, каб уплываць на сітуацыю ў месцах прымусовага ўтрымання ў

поўнай меры, аднак ёсць магчымасць рабіць такія факты публічнымі і прапаноўваць дзяржаве прымаць пэўныя захады па выключэнню такіх парушэнняў.

На прэзентацыі справаздачы таксама выступіла жонка аднаго са зняволеных Людміла Кучура, якая на сваім уласным досведзе сутыкнулася з сітуацыяй, калі ў адносінах да яе мужа, які знаходзіцца ў зняволенні ў Магілёўскай турме №15, выкарыстоўваліся катаванні. Працяглы час жанчына паслядоўна, з дапамогай ПЦ “Вясна”, намагаецца прыцягнуць да адказнасці асобаў, датычных да выпадкаў катавання яе мужа, Пятра Кучуры.  Яе мужа адміністрацыя калоніі змясціла ў камеру з рассыпанай хлоркай, з-за чаго ён ледзь не памёр. Яна мяркуе, што гэтак яму адпомсцілі за скаргі на ўмовы ўтрымання і спробы дамагчыся перагляду сваёй справы.

Дадзены выпадак падрабязна прыводзіцца ў прэзентуемай справаздачы.

Па выніках маніторынгу даследчыкамі прапанаваныя меры як у галіне нарматыўнага рэгулявання, так і ў галіне правапрымянення, якія дазваляюць палепшыць становішча зняволеных.

Так, упаўнаважаным дзяржаўным органам прапаноўваецца прымаць меры па выключэнню выпадкаў катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання у месцах несвабоды, па кожнаму выпадку праводзіць аб’ектыўную праверку і прыцягваць вінаватых у гэтым да крымінальнай адказнасці.

Неабходна таксама забяспечыць права зняволеных на атрыманне юрыдычнай дапамогі, а таксама ліквідаваць інстытут лячэбна-працоўных прафілакторыяў,

Рэкамендуецца прыняць меры па прадухіленню дыскрымінацыі зняволеных у сферы працы, паслядоўна паляпшаць да належнага ўзроўню умовы ўтрымання зняволеных у калоніях і турмах, стварыць умовы для арганізацыі грамадскага кантролю за месцамі несвабоды.

 

Справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь” на рускай мове 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international