viasna on patreon

Салігорск: Крымінальнай справы "за чырвоную паласу" не будзе

2014 2014-12-10T11:54:43+0300 2014-12-10T14:25:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-bel-chyrv-bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як вынікае з адказу пракурора Салігорскага раёна актывісту “Еўрапейскай Беларусі” Уладзіміру Лемешу, па выніках праверкі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за так званую чырвоную паласу было адмоўлена.

Нагадаем, раней салігорская міліцыя расцэньвала нашумелы перформанс арт-групы “Партызан” па перафарбаванні 15-метровага знакуна ўездзе ў горадубел-чырвона-белы колер як апаганьванне манументальнага знаку. Справа стала нагодай для пераследу моладзевых актывістаў Андрэя Тычыны, Івана Шылы і Уладзіміра Лемеша. Ператрус у апошняга скончыўся канфіскацыяй старых улётак і агітацыйных матэрыялаў, бел-чырвона-белага сцяга, кнігі аўтарства Алеся Бяляцкага, музычных дыскаў “Песьні свабоды” ды копіі падпісных бланкаў за кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава.

Зрэшты, у сувязі з адмовай ад узбуджэння крымінальнай справы ўсе вынятыя ў кватэры маладзёна прадметы былі вернутыя. Па словах актывіста, пакуль ён быў на вучобе ў Польшчы, міліцыянты скантактаваліся з яго маці і самі прывезлі ўсе рэчы назад.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства