Аршанскі актывіст звяртае ўвагу міністра на папулярызацыю на СТВ прыхільнікаў фашысцкай ідэалогіі

2014 2014-12-08T15:19:33+0300 2014-12-08T15:19:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/top_stv_inner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі актывіст Ігар Казмерчак звярнуўся да міністра інфармацыі Ліліі Ананіч з просьбай даць ацэнку дзеянням адказных асоб, якія дапусцілі ў эфір СТВ праграмы, якія папулярызуюць сучасных дзеячоў фашызму.

 

У адкрытым лісце Ігар Казмерчак адзначае:

            “3 снежня 2014 года ў эфіры тэлеканала СТВ (Сталічнае тэлебачанне) у 18-30 распачалася праграма «Нам и не снилось. Рождённые верой. 2 серия». У гэтай перадачы ў якасці эксперта (у тытрах пад прозвішчам ён пазначаны як «лидер общественного движения») быў паказаны грамадзянін Расійскай Федэрацыі Максім Марцінкевіч. Той самы Марцінкевіч, які ў асяродку нео-нацыстаў і сучасных прыхільнікаў фашызма вядомы пад мянушкай “Цесак”.

            Сталічнае тэлебачанне паказала Марцінкевіча як эксперта, а, значыць, чалавека, які з’яўляецца аўтарытэтам і да ягонага меркавання варта прыслухоўвацца. Чым жа знакаміты гэты “лідар грамадскага руху”. Першы раз ён праславіўся ў асяродку сучасных фашысцкіх рухаў тым, што патрапіўшы па прызыву ў войска Расійскай Федэрацыі збіў свайго саслужыўца па прычыне нацыянальнай варожасці – саслужывец быў выхадцам з Каўказа. Тады па рашэнні псіхіятараў Марцінкевіч быў камісаваны з войска. Пазней ён быў стваральнікам некалькіх грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх была забаронена на тэрыторыі Расіі пастановай суда, як арганізацыі фашысцкай ідэалогіі. Сам Марцінкевіч тройчы прыгаворваўся судом да розных пакаранняў за распальванне міжнацыянальнай варожасці. Зараз па тым жа артыкуле адбывае чарговае пакаранне ў калоніі. Марцінкевіч шмат разоў публічна казаў пра тое, што з’яўляецца прыхільнікам нацыянал-сацыялізму.

            Першы раз (на 24 хвіліне запісу) у эфіры паказанай на СТВ перадачы Марцінкевіч з’яўляецца пад час самасуда, які ўчыніў разам са сваімі паплечнікамі і проста на камеру наносіць удар чалавеку. Другі раз ён з’яўляецца на 42 хвіліне і разважае на тэму, што такое грэх. Пры гэтым, другі раз ён апрануты ў майку з лагатыпам фірмы “White rex” (схаваная рэклама), якая спецыялізуецца на выпуску вопраткі для неанацыстаў. У асартыменце фірмы ёсць і майкі са стылізаванай свастыкай.

            Дадзеная перадача ёсць і ў сетцы інтэрнэт у адкрытым доступе, праўда, без лагатыпу СТВ (першапачаткова гэтая рэклама фашызму з’явілася на Расійскім РЕН-ТВ), прыводжу вам адрас гэтай рэкламы фашызма тут: https://www.youtube.com/watch?v=Wnhugp5rqwI

            І вось такога чалавека выдае за эксперта, аўтарытэта, лідара Сталічнае тэлебачанне. Тэлебачанне той сталіцы, якая была амаль цалкам знішчана пад час вайны з фашыстамі. Сталіцы той краіны, дзе ў кожнай ці амаль у кожнай сям’і нехта загінуў ад рук фашыстаў.

            Шаноўная Лілія Станіславаўна, мне падаецца, што паказ такой перадачы ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання ўскосна таксама падпадае пад артыкул пра заклік да міжнацыянальнай варожасці. Калі і не магчыма прыцягнуць рэдактароў і кіраўніцтва тэлеканала СТВ да адказнасці крымінальнай ці адміністратыўнай, то яны павінны панесці маральную адказнасць за прапаганду фашыстаў. Калі сёння “не даць па руках” за паказ сучаснага лідара нацыстаў у эфіры, то заўтра нам пакажуць Гітлера як маральнага аўтарытэта.

            У сувязі з вышэй напісаным прашу вас:

Даць ацэнку з юрыдычнага і маральнага пункту гледжання дзеянням тых адказных асобаў, якія дапусцілі ў эфір СТВ праграмы якая папулярызуе сучасных дзеячоў фашызму;

Прыняць меры па недапушчэнні ў далейшым з’яўлення на тэлебачанні лідараў сучасных фашыстаў у якасці экспертаў ці аўтарытэтаў;

Пасадзейнічаць таму, каб цыкл перадачаў “Нам и не снилось” і іншых перадачаў сумніўнага характару якія транслююцца на СТВ зніклі з эфіру беларускіх тэлеканалаў.

Пра прынятыя меры, прашу паведаміць ў адведзеныя законам тэрміны на адрас, указаны вышэй”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international