“Рэпарцёры без межаў” занепакоеныя адсутнасцю інфармацыі пра Аляксандра Алесіна

2014 2014-12-08T13:23:41+0300 2014-12-08T13:23:41+0300 be

Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце міжнароднай арганізацыі.

“Мы глыбока занепакоеныя той цішынёй, якая атачае знікненне Аляксандра Алесіна, – заявіла Люсі Марылон, дырэктарка праграмы “Рэпарцёраў”.

Арганізацыя заклікае беларускія ўлады яе мага хутчэй праясніць, якія службы затрымалі журналіста і якія менавіта абвінавачанні ў дачыненні да яго вылучаюць.

«Рэпарцёры» нагадваюць, што затрыманне беларускага журналіста супадае з нядаўнім вылучэннем абвінавачанняў у дачыненні да двух літоўскіх грамадзян, якіх улады гэтай краіны абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Беларусі.

Таксама арганізацыя піша, што Беларусь у Сусветным Індэксе свабоды прэсы-2014, падрыхтаваным “Рэпарцёрамі”, знаходзіцца на 157-й пазіцыі са 179.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international