Запрашаем на прэзентацыю справаздачы па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання

2014 2014-12-08T12:22:36+0300 2014-12-11T08:51:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pressa1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентуе аналітычнае даследванне  “Справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”.
Справаздача была падрыхтаваная праваабаронцамі ў супрацоўніцтве з экспертам, юрыстам Паўлам Сапелкам.

Маніторынг 2013-2014 года праводзіўся шляхам аналізу пенітэнцыярнага заканадаўства, атрымання аб'ектыўных звестак як з адкрытых крыніц, так і шляхам інтэрв'юіравання зняволеных. Адначасова рабіліся захады ў рамках нацыянальнага заканадаўства па паляпшэнню ўмоўутрымання зняволеных.

Па выніках маніторынгу прапанаваныя меры як у галіне нарматыўнага рэгулявання, так і ў галіне правапрымянення, якія дазваляюць палепшыць становішча зняволеных.

У прэзентацыі возьмуць удзел аўтар справаздачы Павел Сапелка і жонка зняволенага Людміла Кучура, якая паслядоўна, з дапамогай ПЦ “Вясна”, адстойвае правы свайго мужа. Дадзены выпадак падрабязна прыводзіцца ў  прэзентуемай справаздачы. Мадэратарам выступіць намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

Пачатак у 11 гадзін. Праваабарончы цэнтр "Вясна", вул. Мяржынскага, 8-26. Тэл. для даведак: (017) 394-63-11.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international