Крычаў: суд задаволіў пазоў ідэолага часткова

2014 2014-12-08T12:18:36+0300 2014-12-08T12:18:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volny-gorad-krych-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя суда Крычаўскага раёна Алена Азаранка 8 снежня вынесла рашэнне спагнаць з журналістаў газеты “Вольны горад” - яе выдаўца Уладзіміра Кудраўцава, рэдактара Сяргея Няроўнага і журналіста Мікалая Гердзія кампенсацыю за нанесеныя Марыне Максімавай маральныя страты ў памеры 7 000 000 рублёў, аплачанай ёй дзяржпошліны ў памеры 450 000 рублёў, і выдаткаў, звязаных з удзелам яе прадстаўніка ў судзе ў памеры 3 600 000 рублёў.

Па словах рэдактара газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага, журналісты”Вольнага горада” азнаёмяцца з рашэннем суда Крычаўскага раёна больш дакладна і абавязкова будуць яго абскарджваць у Магілёўскім абласным судзе, бо не лічаць гэта рашэнне справядлівым.

“Суд ухіліўся ад высвятленяя таго, чаму да гэтага часу і па чыей віне людзі не ведаюць адказаў на шматлікія пытаніі пасля абрушэння гімнанзіі ў Крычаве, - кажа Сяргей Няроўны. – Таксама нам застаўся невядомым лёс нашага хадаўніцтва наконт вынясення прыватнага вызначэння ў бок Крычаўскага райвыканкама, якім не выканаў сваечасова патрабавне суда і так і не прадаставіў у суд копіі Палажэння аб аддзеле ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама, рэгламент яго працы, каб можна было ўбачыць, якія задачы выконвае гэты аддзел і што ўваходзіць у службовыя абавязкі яго начальніка. Зараз мы будзем больш падрабязна азнаямляцца з рашэннем суда Крычаўскага раёна і будзем рыхватаць скаргу ў Магілёўскі абласны суд”.

Журналісты “Вольнага горада” упэўненыя, што змешчаная ў “Вольным горадзе” інфармацыя ніякім чынам не можа ганьбіць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю Марыны Максімавай, бо яна цалкам адпавядае сапраўднасці. У публікацыі “Не ў сваім крэсле?” няма ніякай абразы для Марыны Максімавай як для асобы. Прыказка ў артыкуле была дадзена, каб паказаць, што чалавек не разбіраецца ў сваёй працы. Аддзел ідэалогіі райвыканкама і мясцовая раёнка “Крычаўскае жыццё” не надавалі практычна ніякай увагі наступствам абвалу будынку актавай залыі сталовай мясцовай гімназіі, хаця гэта тэма рэгулярна асвятлялася АНТ, БТ, Белта, “Советской Белоруссией” і іншымі дзяржаўнымі выданнямі.

Нагадаем, што начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама Марына Максімава ва ўдакладненым пазове 2 снежня прасіла суд спагнаць з газеты “Вольны горад” нанесеныя ёй маральныя страты ў памеры 10 000 000 рублёў і дзяржпошліну ў памеры 450 000 рублёў, якую яна аплаціла і выдаткі, звязаныя з удзелам яе прадстаўніка ў судзе ў памеры 3 600 000 рублёў.

У сваім першапачатковым пазове Марына Максімава прасіла суд Крычаўскага раёна абавязаць друкаванае выданне “Вольны горад” абвергнуць звесткі, якія ганьбяць яе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, а менавіта тое, што яна ў ідэалагічнай працы разбіраецца, як вядомая жывёла ў апельсінах, шляхам друку абвяргаючага артыкула. Таксама начальнік ідэалагічнага аддзела прасіла спагнаць з адказчыкаў нанесеныя ёй маральныя страты ў памеры 10 000 000 рублёў і дзяржпошліну ў памеры 450 000 рублёў, якую яна аплаціла. Марына Максімава сцвярджала, што публікацыя “Не ў сваім крэсле?” прынесла ёй маральныя пакуты, яна схуднела на чатыры кілаграмы, вымушана была звяртацца ў бальніцу і прымаць лекі, бо у яе падвысіўся ціск. У ўдакладненых патрабаваннях да пазову Марына Максімава зняла патрабаванне друку абвяжэння ў газеце “Вольны горад”, засцярожыўшыся толькі на спагнанні грошай з газеты “Вольны горад” і яе журналістаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international