Даеш правы чалавека! Юбілейный семінар «Правы Чалавека «на пальцах» у Мінску

2014 2014-12-08T11:32:05+0300 2014-12-08T11:32:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minsk_2014.12.12_by_azaitsev.com.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Далучайцеся да пяці сотняў нашых выпускнікоў, якія ўжо ведаюць, як змяніць гэты свет! Чакаем заявак да 10 снежня ўключна!

Семінар юбілейны па двух прычыных: 10 снежня адзначаецца Дзень правоў чалавека, а 6 снежня 2012 мы правялі свой самы першы семінар. За гэтыя два гады больш за 500 чалавек наведалі нашы мерапрыемствы.

Прыходзьце і лавіце хвалю правоў чалавека!

Пра што праграма?

Падчас двухгадзіннага семінара мы пагутарым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы Чалавека. Паспрабуем зразумець, у якіх выпадках нашы правы парушаюцца, а калі не і якія існуюць механізмы іх абароны.

Таксама мы абмяркуем прынцыповую розніцу паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека — гэта вельмі канкрэтныя рэчы, а не ўсё на свеце.

Да ўдзелу запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе 12 снежня 2014 (пятніца) у Мінску. Пачатак а 18.30. Працягласць — каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 10 снежня уключна.

Увага! Пры запаўненні анкеты вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

«Правы Чалавека «на пальцах» — сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

А яшчэ, 6 снежня нам спаўняецца два гады, так што гэты семінар будзе юбілейным! І таксама ён будзе прымеркаваны да міжнароднага дня правоў чалавека.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

Далучайцеся да нас УкантакцеFacebookTwitterInstagramYoutube.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international