Брэст: гарвыканкам дазволіў пікет у Міжнародны дзень правоў чалавека

2014 2014-12-07T15:34:24+0300 2014-12-07T15:34:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/useahulnaja-deklaracyja-vycinanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Двухгадзінная акцыя (з 13.00 да 15.00) адбудзецца ў брэсцкім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў 10 снежня, калі споўніцца 66 гадоў з моманту прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Як паведаміў ініцыятар пікета, праваабаронца Уладзімір Вялічкін, хаця да заяўкі на пікет не была прыкладзена дамова з адміністрацыяй гэтага парка на прыборку тэрыторыі (бо дырэктар установы адмовіўся ад заключэння такой дамовы), акцыя дазволена брэсцкімі ўладамі, пра што сведчыць ліст за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Генадзя Барысюка.

Паводле словаў Уладзіміра Вялічкіна, падчас пікета плануецца не толькі ўзгадваць гадавіну прыняццаУсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, але і прыцягнуць увагу да існавання ў Беларусі палітычных зняволеных, патрабаваць ад уладаў хутчэйшага вызвалення гэтых асобаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства