Пракурор горада Магілёва Вульвач увёў у зман журналіста Буракова

2014 2014-12-05T18:27:46+0300 2014-12-05T18:27:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства Юстыцы прызнала, што Інструкцыя па справаводству ў дзяржаўных органах, а таксама іншых арганізацыях ўстанаўлівае агульныя патрабаванні да дакуменціравання ўпраўленчай дзейнасці ва ўсіх дзяржаўных органах і іншых арганізацыях. Гэта вынікае з пісьмовага адказу, які атрымаў магілёўскі журналіст Алесь Буракоў.

У адказе таксама пазначана, што арганізацыя і вядзенне справаводства ў арганізацыях устанаўліваецца на падставе самастнойна распрацаваных інструкцый па справаводству ў адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі.

У адпаведнасці з дадзеным палажэннем Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь распрацавана і зацверджана ва ўстаноўленым парадку Інструкцыя па справаводству ў пракуратуры Рэспублкі Беларусь, палажэнні якой у частцы рэгістрацыі і падпісання дакументаў цалкам адпавядаюць патрабаванням Інструкцыі.

Гэтаксама мінюст прызнаў, што афармленне подпісу ў графе пастановы агляда месца адміністрацыйнага правапарушэння ад 11 і 15 верасня 2014 года дапушчаны парушэнні патрабавання п.58 Інструкцыі і патрабаванняў Інструкцыі пракуратуры – подпісы асоб, якія выпісалі санкцыю на агляд памяшкання Алеся Буракова, не адпавядалі пасадзе і не былі расшыфраванымі.

У сувязі з гэтым Міністэрства юстыцый рэкамендавала структурнаму падраздзяленню па архівах і справаводству галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама правесці ў Ленінскім РАУСе і пракуратуры Магілёва семінар па справаводству.

Прыцягнуць да адказнасці асобу, якая парушыла заканадаўства аб справаводству немагчыма, бо з Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях у 2009 годзе быў выключаны артыкул  22.12, якія гарантаваў адказнасць за парушэнні справаводства.

У сувязі з тым, што магілёўскі пракурор Вульвач увёў сваім пісьмовым адказам журналіста Буракова ў зман і адпісаўся, што на пракуратуру не распаўсюджваецца Інструкцыя па справаводству ў дзяржаўных органах, Алесь Буракоў рыхтуе скаргу ў Генеральную пракуратуру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international