Заява ПЦ "Вясна" і ГА “БАЖ” у сувязі з інфармацыяй аб змяшчэнні пад варту журналіста Аляксандра Алесіна

2014 2014-12-05T12:50:57+0300 2014-12-05T13:59:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasnabaj-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” заклікаюць КДБ Рэспублікі Беларусь праінфармаваць грамадскасць аб прычыне і месцы ўтрымання пад вартай журналіста газеты “Беларусы і рынак”, сябра ГА “БАЖ” Аляксандра Алесіна, а таксама сутнасці прад'яўленага яму абвінавачвання.

Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя (артыкул 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах замацоўвае: кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэта права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю.

Карыстанне прадугледжанымі правамі накладае асаблівыя абавязкі і асаблівую адказнасць. Яно можа быць, такім чынам, спалучана з некаторымі абмежаваннямі, якія, аднак, павінны быць устаноўленыя законам і з'яўляцца неабходнымі для павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб, для аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя або маралі насельніцтва.

Мяркуем, што інфармацыя аб затрыманні, змяшчэнні пад варту асобы, сутнасці падазрэнняў і абвінавачванняў, працэсуальным статусе, месцы ўтрымання і іншых аспектах, якія не маюць дачынення да дэталяў крымінальнага пераследу, не можа парушыць таямніцу следства, якая ахоўваецца па закону, і не паставіць пад пагрозу інтарэсы дзяржаўнай бяспекі, аховы грамадскага парадку.

Таму Праваабарончы цэнтр "Вясна" і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” заклікаюць кампетэнтныя органы дзяржавы - пракуратуру, МУС, КДБ, Следчы камітэт - інфармаваць з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі і са старонак ўласных сайтаў аб кожным рэзанансным або стратэгічным выпадку абмежавання правоў грамадзян.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» і ГА “БАЖ” нагадваюць, што незалежна ад цяжару прад'яўленага абвінавачвання, затрыманыя асобы карыстаюцца ўсімі правамі, за выключэннем тых, якія абмяжоўваюцца самім фактам ўтрымання ў няволі; катаванні, а таксама жорсткія, бесчалавечныя, прыніжаючыя асобу адносіны забароненыя.

Менск, 5 снежня  2014 года

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international