З прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах звольнілі яшчэ аднаго актывіста незалежнага прафсаюза

2014 2014-12-04T16:54:21+0300 2014-12-04T16:54:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kryvau-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімир Крываў

Уладзімир Крываў

Адміністрацыя РУП “Граніт”не працягула працоўны кантракт з кіроўцам БелАЗа Уладзімірам Крывавым, спаслаўшыся на парушэнне з яго боку тэхнікі бяспекі, якое здарылася яшчэ вясной гэтага года.

 

Кіраўнік суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” Алег Стахаевіч мяркуе, што звальненне адбылося паводле фармальных прычынаў, бо Крывава абвінавацілі ў тым, што ён у канцы працоўнай змены прыйшоў да майстра без верхняга адзення. За гэта кіроўца атрымаў заўвагу, а пасля з’явіўся загад дырэктара “Граніта” Эдуарда Гаўрылковіча, які пазней і стаўся падставай для звальнення.

Уладзімір Крываў адпрацаваў на “Граніце” 20 гадоў і за гэты час не меў ніякіх сур’езных спагнанняў ад адміністрацыі прадпрыемства. Таму Алег Стахаевіч лічыць, што такім чынам кіраўніцтва “Граніта” помсціць усім, хто тры гады таму спрычыніўся да стварэння суполкі незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве (сярод актывістаў быў і Крываў). З таго часу з “Граніта” паводле розных падставаў быў звольнены сам Стахаевіч і яшчэ з дзесятак рабочых, якія жадалі зладзіць у Мікашэвічах сапраўдны прафсаюзы рух у абарону правоў працоўных.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international