Ваўкавыскі раённы суд пакараў штрафам яшчэ аднаго прысутнага на Дні памяці ў Свіслачы

2014 2014-12-04T13:32:58+0300 2014-12-04T13:32:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/guliak-vital-vaykavysk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 снежня яшчэ адзін прысутны на Дні памяці паўстанцаў 1863 году, што адбываўся 26 кастрычніка бягучага году ў Свіслачы і Якушоўцы, Віталь Гуляк быў аштрафаваны за нібыта “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”. Усё абвінавачванне зноў базавалася на складзеным у Свіслацкім РАУСе пратаколе пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Віталь Гуляк у той дзень не трымаў ніякай сімволікі, ні выкрыкваў лозунгаў, не выступаў, ніякім чынам не парушаў грамадскага парадку, але фактычна за саму прысутнасць на Дні памяці ў Свіслачы суддзя Ваўкавыскага раённага суду Юрый Якімовіч пакараў яго штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

За ўдзел у Дні памяці ў Свіслачы па Гарадзенскай вобласці ўжо аштрафаваныя 6 чалавек. Яшчэ 9 чалавек чакаюць разгляду складзеных у дачыненні да іх пратаколаў пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне.

 

Фота: з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international