Маці расстралянага гамельчука звярнулася ў Канстытуцыйны Суд

2014 2014-12-04T11:04:03+0300 2014-12-04T11:04:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrunova-volha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Грунова

Вольга Грунова

Напярэдадні дня правоў чалавека маці пакаранага смерцю гамельчука Аляксандра Грунова - Вольга Грунова просіць Канстытуцыйны Суд звярнуць увагу на калізіі Крымінальна-выканаўчага кодэкса, які забараняе выдаваць целы пакараных смерцю і паведамляць пра месцы іх пахавання, што супярэчыць Канстытуцыі Беларусі і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.     

Пра гэта паведамляе сайт “Гомельскай вясны”.

- Я прасіла Гомельскі абласны суд паведаміць мне пра дакладны час выканання прысуду і месца пахавання сына, але суд са спасылкай на артыкул 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса адмовіў мне ў гэтым. У сувязі з гэтым заяўляю, што заканадаўства і практыка, якая склалася ў краіне, пасля прывядзення ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да майго сына працягвае прычыняць мне душэўныя пакуты і псіхічны стрэс, - кажа Вольга Грунова.

Жанчына лічыць, што абстаноўка поўнай сакрэтнасці вакол працэдуры смяротнага пакарання, месцаў пахавання расстраляных, адмовы ў выдачы целаўдля пахавання раўнацэнныя па сваёй сутнасці запалохванню і пакаранню сем’яў расстраляных, паколькі іх наўмысна пакідаюць у стане няпэўнасці і псіхічных пакутаў.  

“Такое стаўленне дзяржавы да сям'і, сваякоў пакаранага смерцю раскрывае парушэнне ч.3 артыкула 25 Канстытуцыі, згодна з якой “ніхто не павінен падвяргацца жорсткаму, бесчалавечнаму абыходжанню”. Гэта пацягнула за сабою і парушэнне артыкула 7 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ўстанаўлівае, што “ніхто не павінен падвяргацца жорсткаму, бесчалавечнаму абыходжанню”, - напісала ў вышэйшую судовую інстанцыю маці пакаранага смерцю гамельчука. 

У звароце ў КС Вольга Грунова просіць распачаць вытворчасць па справе аб скасаванні ў нарматыўна-прававых актах супярэчнасцей і калізій у святле гарантый ч. 3 артыкула 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкула 7 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама прыняць рашэнне аб унясенні змянаў у заканадаўства.  

Нагадаем, раней Вольга Грунова праз суд Цэнтральнага раёна Гомеля пачала стратэгічную цяжбу, накіраваную на прызнанне артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса неканстытуцыйным.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international