Разгляд справы Юрася Беленькага перанесены на 17 снежня

2014 2014-12-03T11:52:19+0300 2014-12-03T12:01:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bielienki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

Разгляд адміністратыўнай справы намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага, які меў адбыцца сёння ў судзе Менскага раёна, перанесены на 10 гадзін 17 снежня. У суд не з’явіліся сведкі з боку міліцыі, якія займаліся аховаю правапарадку пад час правядзення мітынгу ў Курапатах 2 лістапада. Яго вінавацяць у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства

Гэта трэцяя адміністратыўная справа, заведзеная на Юрася Беленькага за арганізацыю дазволеных уладамі мітынгу і шэсця ў Курапаты і Лошыцкі Яр 2 і 9 лістапада адпаведна.

Першая адміністратыўная справа разглядалася 17 лістапада. Юрася Беленькага прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства —шэсця ў Курапаты 2 лістапада на Дзяды. За неўзгадненне з міліцыяй захадаў бяспекі падчас вулічнай акцыі ён мусіць выплаціць 20 базавых велічыняў — 3 мільёны беларускіх рублёў.

Затым 28 лістапада Ленінскі суд Менску аштрафаваў намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага за арганізацыю дазволенага шэсця ў Лошыцу 9 лістапада. Паводле рашэння суддзі Марыны Запаснік, Юрась Беленькі як арганізатар шэсця ў Лошыцкі Яр, якое адбылося 9 лістапада, ня выканаў рашэнне Менгарвыканкаму аб аплаце паслуг міліцыі, якая забяспечвала парадак на мерапрыемстве. За гэта суддзя пакарала Беленькага штрафам у 30 базавых велічынь — гэта 4,5 мільёна рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international