Кнігарню «логвінаЎ» пазаплянава правяраюць падаткавікі

2014 2014-12-03T10:38:53+0300 2014-12-03T10:38:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logvinau.gif

Менскую кнігарню «логвінаЎ» апячаталі ў сувязі з пазаплянавай фінансавай праверкай Міністэрства па падатках і зборах.

Як паведаміў Радыё Свабода выдавец Ігар Логвінаў, праверка праводзіцца на патрабаваньне Міністэрства інфармацыі.

Летась Міністэрства інфармацыі пазбавіла выдавецтва «Логвінаў» выдавецкай ліцэнзіі за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011». Суд Ашмянскага раёну прызнаў гэтае выданьне экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 году. Міністэрства інфармацыі палічыла друк гэтага альбома «грубым парушэньнем заканадаўства аб ліцэнзаваньні».

У падтрымку выдавецтва «Логвінаў» тады выступілі шматлікія міжнародныя і беларускія арганізацыі. Подпісы пад зваротам паставілі вядомыя беларускія і замежныя дзеячы культуры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international