Нарвежскі Хельсінскі Камітэт і “Human Rights Watch” пракаментавалі сітуацыю ў Беларусі на нарадзе АБСЕ, прысьвечанай чалавечаму вымярэньню.

2003 2003-10-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сваіх выступах на нарадзе АБСЕ па чалавечым вымярэньні, якая пачалася 6 кастрычніка ў Варшаве, Нарвежскі Хельсінскі Камітэт і “Human Rights Watch” далі каментар цяперашняй сітуацыі ў Беларусі.

Нарвежскі Хельсінскі Камітэт:

У Беларусі перасьлед НДА, пагрозы праваабаронцам і новыя пастановы ўраду уяўляюць сабою мэтанакіраваную кампанію супраць грамадзкай супольнасьці. У 2003 шэраг НДА былі зьліквідаваныя за нібыта парушэньні пастановаў аб замежнай дапамозе й правілаў рэгістрацыі.

“Human Rights Watch”:

На восень 2003 ў Беларусі запланаваны рэферэндум з мэтай забясьпечыць Прэзідэнту Лукашэнку магчымасьць балатавацца на трэці тэрмін. Гэта супала з чарговым узмацненьнем кантролю грамадзкай супольнасьці. Мы асабліва занепакоеныя сіуацыяй з Вясной, Беларускай НДА, якая ажыцьцяўляе назіраньне за выбарамі. Улады падалі ў суд зыск з адвольнымі абвінавачваньнямі ў парушэньнях, нібыта дапушчаных арганізацыяй чатыры гады таму. Час і характар гэтых абвінавачваньняў указваюць на палітычную матывацыю гэтага зыску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international