Брэст: кіраўніцтва парка не хоча заключаць дамову, якую ўлады патрабуюць для дазволу на правядзенне пікета

2014 2014-12-02T13:49:44+0300 2014-12-02T13:50:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravy-chalaveka-karc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўку на тое, каб зладзіць 10 снежня пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня правоў чалавека, брэсцкія праваабаронцы падалі ў мясцовы гарвыканкам. У гэтай заяўцы ў якасці месца, абранага для пікета, узгадваецца парк воінаў-інтэрнацыяналістаў – адна з пляцовак, якую ўлады самі вызначылі для правядзення масавых акцый у горадзе.

Як паведаміў адзін з ініцытятараў пікета, праваабаронца Уладзімір Вялічкін, згодна з цяперашнім заканадаўствам, для таго, каб правесці масавае мерапрыемства, трэба заключыць дамовы з шэрагам інстанцый, якія забяспечваюць вываз смецця, ахову парадку і медычнае абслугоўванне. Таксама брэсцкія ўлады зараз патрабуюць дамову з арганізацыяй, на тэрыторыі якой плануецца пікет. Аднак прадстаўнік парку зазначыў у размове з заяўнікамі, што гэта ўстанова не абавязана заключаць дамову, таму і рабіць гэтага не будзе.

У выніку да пакету дакументаў у Брэсцкі гарвыканкам праваабаронцы прыклалі толькі заяву да адміністрацыі парку воінаў-інтэрнацыяналістаў з просьбаю заключыць патрабуемую дамову.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international