Суд адмяніў Вінагарадаву штраф за знаходжанне ў грамадскім месцы "у нецвярозым стане"

2014 2014-12-02T13:36:16+0300 2014-12-02T15:22:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vinagradau-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў чакае супрацоўнікаў міліцыі. Фота Аляксандры Дынько.

Павел Вінаградаў чакае супрацоўнікаў міліцыі. Фота Аляксандры Дынько.

Лідар моладзевай арганізацыі “Zмена” Павел Вінаградаў, якога ўлады вымусілі з’ехаць з Менску ў Беразіно, пагражаючы накіраваннем у ЛТП, абскардзіў праз суд спагнанне ў выглядзе штрафу за з’яўленне ў грамадскім месцы нібыта ў нецвярозым стане. Скаргу разглядала 27 лістапада суддзя Маскоўскага раёна Таццяна Мотыль з удзелам адваката, паколькі сам актывіст зараз пражывае і стаіць на прафілактычным ўліку ў Беразіно.

Згодна з пратаколам адміністратыўнага правапарушэння (арт. 17.3 КаАП), раніцай 8 кастрычніка Павел Вінаградаў знаходзіўся ў грамадскім месцы (аддзяленні міліцыі) ў нецвярозым стане, хістаўся з боку на бок, распаўсюджваючы ў кабінеце пах алкаголю. Гэта было падцверджана рапартам інспектара крымінальна-выканаўчай  інспекцыі А. Кур’яновіча, а таксама пратаколам апытання сведкі А. Кракасевіча.

Павел Вінаградаў, знаёмячыся з пратаколам асведчання, не пагадзіўся з яго вынікамі і зрабіў запіс у пратаколе аб тым, што яго не дастаўлялі ў медыцынскую ўстанову для асведчання на наяўнасць алкаголю, як гэта рэгламентуецца адпаведнай інструкцыяй, і адмовіўся прызнаць сваю віну.

Тым не меней, намеснік начальніка Маскоўскага РУУС 9 кастрычніка вынес пастанову, згодна з якой Павел Вінаградаў прызнаны вінаватым у здзяйсненні правапарушэння па арт. 17.3 КаАП (знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы) і аштрафаваны на 1 200 000 рублёў.

Суддзя Таццяна Мотыль прызнала, што пры разглядзе справы былі дапушчаныя неаб’ектыўнае даследванне абставінаў адміністратыўнага правапарушэння і аднабаковасць пры разглядзе матэрыялаў справы.

Гэтая акалічнасць была ўзятая пад увагу суддзёй, якая адмяніла пастанову намесніка начальніка Маскоўскага РУУСа аб адміністратыўным правапарушэнні і накіравала справу на новы разгляд.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international