Кобрын: 4 снежня будуць судзіць Алеся Меха за акцыю памяці ў Свіслачы

2014 2014-12-01T19:56:17+0300 2014-12-01T19:56:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/meh-anton.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Алесь Мех і яго сын Антон атрымалі позвы: непаўнагадовы Антон - на камісію па справах непаўнагадовых пры Кобрынскім райвыканкаме, а Алесь Мех - у суд. Згодна з позвай, падпісанай намеснікам старшыні суда Кобрынскага раёна Пятром Цімашэнка, Алеся абвінавачваюць у парушэнні ч.1 арт.23.34 Адміністрацыйнага кодэкса і выклікваюць у суд у якасці прыцягваемага да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.

Масавым мерапрыемствам, у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення якога абвінавачваецца кобрынскі актывіст і ягоны сын -- гэта традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў, якая штогод ладзіцца ў Свіслачы Гродзенскай вобласці. Удзельнікі гэтага мерапрыемства наведваюць магілу Віктара Каліноўскага, брата Кастуся, ускладаюць кветкі на памятных мясцінах, звязаных з паўстаннем, наведваюць Якушоўку, дзе была родавая сядзіба Каліноўскіх, узгадваюць герояў, якія аддалі сваё жыццё за вольнасць Радзімы.

Антон Мех выехаў на вучобу за межы Беларусі і прысутнічаць на разглядзе пратаколу аб так званым правапарушэнні ў камісіі не зможа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international