Кастусю Мардзвінцаву – штраф 20 базавых, Таццяне Севярынец – 25

2014 2014-12-01T15:30:57+0300 2014-12-01T15:30:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarynec_taciana.jpg
Таццяна Севярынец

Таццяна Севярынец

Яшчэ двое ўдзельнікаў віцебскай фотасесіі аштрафаваныя.

Як перадае служба маніторынгу ГА «БАЖ», спачатку суддзя Алена Цыганкова збіралася правесці суд у закрытым рэжыме ў сваім кабінеце. Каб трапіць на слуханні, журналістам давялося звяртацца да старшыні суда: толькі пасля гэтага ў кабінет упусцілі 5 чалавек (па колькасці крэслаў).

Суддзя не задаволіла хадайніцтва Мардзвінцава на ўдзел у працэсе перакладчыка. Яна высвятляла таксама, ці быў ва ўдзельнікаў фотасесіі дазвол на правядзенне групавых фотаздымкаў. 

Кастусь Мардзвінцаў атрымаў штраф памерам 20 базавых велічынь, Таццяна Севярынец — 25.

Такім чынам, ужо пяцёра ўдзельнікаў фотасесіі з сямі ідэнтыфікаваных міліцыяй атрымалі штрафы. Нагадаем, што 28 лістапада судзілі Змітра Казакевіча, Алену Сцяпанаву (20 базавых велічынь кожны) і Алену Шабуню — 18 базавых.

У судзе 1 снежня высветлілася, што пратакол складзены ўжо і на жыхара Віцебска Пятра Берлінава — шараговага мінака, які далучыўся да фотасесіі. Суд над ім адбудзецца 3 снежня.

На праваабаронцу Паўла Левінава пратакола пакуль няма — ён заявіў, што будзе заключаць дамову з абаронцам, і таму яго візіт у міліцыю да маёра Рыбакова перанесены», — паведамляе Радыё «Свабода».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international